Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь
  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я годы XX стагоддзя, а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

    Даведацца больш

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх "адзінаверцаў" на тэрыторыі Расіі

    Даведацца больш

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

    Даведацца больш

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

    Даведацца больш

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак - упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

    Даведацца больш

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

    Даведацца больш

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

    Даведацца больш

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва "тчэцца" чаканамі, гравіруецца і "чарніцца", узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

    Даведацца больш

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

    Даведацца больш

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-"ляўкасам". Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным "зеллем" (сокам) - у лыжках або ракавінах

    Даведацца больш

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты "генны фонд" нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні "банк дадзеных" архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

    Даведацца больш

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб'яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-"садоў" на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

    Даведацца больш

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я - 30-я гады XX стагоддзя

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 30 чэрвеня (субота) 2018 года - 17:00

Кошт удзелу: 2 р. 00 к., для дзяцей - вольны ўваход

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

На прэзентацыі можна набыць дыск па спецыяльным кошце!

У межах праекта "Традыцыя" выйшаў унікальны СD мужчынскіх песень. На ім - запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70-80-х гг. ХХ ст.

30 чэрвеня ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя першага дыска з серыі "Мужчынская традыцыя спеву".

Выданне зроблена ў выглядзе маленькай кніжкі ў цвёрдай вокладцы з дыскам у капэрце. Кніжка ўтрымлівае тэксты і ноты песень, фотаздымкі, інфармацыю пра спевакоў і гурты. Усе апісанні і звесткі пра выканаўцаў перакладзены на англійскую мову. Падбор запісаў рабіла Таццяна Песнякевіч, лічбаваў Аляксей Глушко. Укладала і расшыфроўвала тэксты Ірына Мазюк. Дызайн вокладкі зрабіла Васіліса Паланіна. Мастэрынг Арцёма Петрашкевіча.

Праект "Традыцыя", заснаваны музыкам і этнографам Сержуком Доўгушавым, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай музыкі. Акрамя выпуску дыскаў у межах праекта ладзяцца канцэрты аўтэнтычных гуртоў, майстар-класы, спеўныя сходы і этнаграфiчныя экспедыцыі.

Мужчынская спеўная традыцыя - адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы аб ёй ведаем вельмі мала. Выдадзена шмат кніжак з тэкстамі песень, але яны "маўчаць", а мастацкая сіла, моц, прыгажосць традыцыі - у суладным шматгалосым гучанні, майстэрскім валоданні галасамі, у тэмбравым суладдзі і гармоніі старажытных мелодый. На дыску прадстаўлена невялічкая кропля таго масіву, які можна было б пры спрыяльных для нашай культуры ўмовах захаваць для нашчадкаў. Бадай, у кожнай вёсцы былі свае "карыфеі" спеву. Песня гучала ў святочныя дні, калі збіралася радзіна, на вяселлях, выправах, на пашы, у лесе, на возе ў далёкай паездцы... У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя. Спявалі не для слухача, а дзеля ўласнага выражэння духу, уцехі для душы.

Дыск адкрывае мужчынскі спеўны гурт вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна ў запісах этнамузыколага Зінаіды Мажэйкі 1968 і 1977 гадоў. На плытцы гучаць песні вёскі Тонеж таго ж раёна, запісаныя Зінаідай Мажэйкай у 1979 годзе. Яна "адкрыла" слухачам палескага самародка Сцяпана Дубейку. У збор увайшлі таксама песні мужчынскіх ансамбляў вёсак Гаўрыльчыцы Салігорскага і Мохаў Лоеўскага раёнаў.

Спецыяльны госць імпрэзы - гурт "РАДА" (г. Мінск) - пераемнік традыцыйных спеваў, пачутых падчас экспедыцый па беларускіх вёсках. Гэта суполка людзей, не звязаных з этнаграфіяй і культуралогіяй прафэсійна, але аб’яднаных глыбокай цікаўнасцю да беларускай традыцыі.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.