Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

Выстава “Калі хочацца сонца…” – гэта, бадай, яшчэ адзін прыклад таго, наколькі арганічнымі могуць быць сучаснае мастацтва і традыцыйная культура. Папярэдняя выстава ў зале “Тэкст традыцыі” філіяла музея пад назвай “Чырвоны кут/2”, відаць, і натхніла супрацоўнікаў музея на яшчэ адзін падобны эксперымент.

І сёння ён праяўляецца праз суседства карцін гомельскага мастака Івана Саладоўніка, які працуе ў тэхніцы пуантылізму, і народных тканін з фондаў нашага музея: ручнікоў, посцілак, фіранак…

Як і Алег Боклаг, карціны якога дагэтуль віселі ў зале “Тэкст традыцыі”, Іван Саладоўнік выказвае пачуцці не толькі праз кропкі-мазкі, але і праз паэтычнае слова. Да кожнага жывапіснага твора ў яго ёсць твор літаратурны, які, напэўна, складана будзе зразумець у адцягненасці ад самой карціны. З іх зачытвання мастаком  і пачалося адкрыццё выставы. Каля некаторых карцін аўтар спыняўся і распавядаў гісторыі іх стварэння.

Арганізатар выставы Андрэй Скідан лічыў спачатку недарэчнай ідэю спалучыць народныя тканіны і сучасны жывапіс – аднолькава годныя, але розныя феномены быцця. Але вынікі апынуліся нечаканымі:

- Ідэю падтрымала наша супрацоўніца Людміла Андрэеўна Новікава. Мы прыйшлі ў фонды – а нашыя фонды наконт ткацтва з’яўляюцца аднымі з буйнейшых у рэспубліцы – і пачалі падбіраць тканіны пад кожную карціну. Але не механістычна: вось там птушачкі – і тут птушачкі. Гэта было б занадта прымітыўна. Мы падбіралі па асацыяцыях, па настроях, па нейкіх падсвядомых адчуваннях блізкасці гэтых рэчаў.

Калі Андрэй Валер’евіч пабачыў паралель паміж мазком мастака і крокам ніткі ткачыхі, то Святлана Іванаўна Лявонцьева заўважыла, што жывапіс Івана Саладоўніка асацыятыўны настолькі ж, наколькі і арнаменты тканін.

Паэт і перакладчык Вольга Раўчанка зачытала ўрыўкі з мастацкіх і мастацка-публіцыстычных твораў, на якія натхніў у свой час яе і калег мастака па пэндзлі пуантылізм Івана Саладоўніка.

Але самым каштоўным для нас, бадай, з’яўляецца погляд звонку. Сваю падзяку выказаў спадар, які назваўся Аляксандрам. Ён трапіў на выставу выпадкова, але не застаўся абыякавым:

- Дзякую за пагружэнне ў свет цудоўнага. У штодзённым жыцці з нашымі клопатамі мы не заўважаем гэтага. А вось мастак улавіў момант – і гэты момант адлюстраваў назаўсёды. Вось за гэтыя дваццаць хвілін, што я прабыў тут – вялікі дзякуй!

Калі раптам халодным зімовым днём вам захочацца крышачку сонца, прыходзьце ў філіял Веткаўскага музея, каб наведаць нашую новую выставу.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.