Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

Цікава і неардынарна распачаўся працоўны дзень супрацоўнікаў філіяла Веткаўскага музея 7 красавіка. Бо ў госці завітала сяброўская арганізацыя “Талака”, каб разам зладзіць у гомельскім парку каля музея беларускія вячоркі. Праз неадпаведнасць назвы часу правядзення (12.00)  імпрэзу ўжо паспелі празваць “ранічоркамі”.

Прыпалі вячоркі на свята Дабравешчання – цудоўная нагода, каб яшчэ раз паклікаць вясну, бо, відаць па ўсім, яна стала слабаватая на слых: колькі не клічам – усё не йдзе. Дзяўчаты-талакоўкі вадзілі танкі, ладзілі гульні-крагоды, спявалі веснавыя песні з адмысловымі загуканнямі. Да гульняў і танцаў пад дуду далучыліся і хлопцы.

Не абыйшлося ібез галоўнага гукальнага атрыбута – печаных птушак. Падчас спеваў іх падкідвалі ўгору. А яшчэ ў некалькіх птушках былі схаваныя манеткі: паводле павер’яў, таго, каму трапіцца печыва з манеткай, чакае шчасце ў гэтым годзе:

- Я буду шчаслівы, што застаўся без зуба,  - жартуе адзін з веселуноў, надкусіўшы птушку з “сюрпрызам”.

Аднавіўшы традыцыю вячорак, ГМКГА “Талака” мяркуе надалей зрабіць такія танцавальна-спеўныя сустрэчы рэгулярнымі.

 

 

 

 

А на гэты раз усіх, хто прыйшоў на вячоркі, чакаў яшчэ адна прыемная падзея – прэзентацыя альманаха “Сівер”. Падцягнуліся і іншыя – тыя, хто прыйшоў менавіта на прэзентацыю. Філосафаў-мінчукоў Аляксея Дзерманта і Ягора Чурылава запрасілі ў Гомель сябры РЭКС “Radzimas”, каб тыя распавялі пра філасофска-культуралагічнае выданне, ды і ўвогуле пра саму ідэю Поўначы-Сіверу.

- Слова “сівер” у беларускіх дыялектах абазначае “паўночны вецер” – халодны, рэзкі, трошкі небяспечны, рызыкоўны, які прыходзіць з Поўначы і часам нясе нават нейкую пагрозу, - кажа Аляксей Дзермант. – Для нас, як стваральнікаў і аўтараў альманаха, гэта, па-першае, момант пераходу, зменаў да нечага невядомага ад таго, што ўжо адмірае, сыходзіць. Сівер – паўночны вецер, які змятае нейкую старую цывілізацыю, культуру і расчышчае месца чамусьці новаму. Чаму? Мы спрабуем на гэта адказаць у нашым альманаху ў артыкулах, усёй нашай дзейнасцю.

Але існуе і іншая канцэптуальная падстава ідэі Поўначы, якая мусіць, паводле спадара Дзерманта, быць актуальнай для беларусаў:

- Мы прызвычаіліся разважаць у катэгорыях Усход – Захад: Беларусь – нібыта мост, ці пераход, ці нейкая тэрыторыя паміж тым і гэтым, якую ўвесь час разрывалі, дзялілі, якую можна цягнуць альбо туды, альбо сюды і якая нібыта ні да таго, ні да сяго не належыць.

Але набольш прымальным філосаф лічыць падзел на Поўнач і Поўдзень, які існаваў да 17-18 стагоддзяў:

- Падзел на Захад і Усход нічога добрага Беларусі не прынёс. Калі звернемся да гісторыі, то мы пабачым, што Беларусь – гэта краіна паўночная. І па ўсіх параметрах – гістарычных, этнакультурных – мы адносімся да сферы Поўначы. Поўнач – гэта не толькі нейкая акрэсленая тэрыторыя ў Еўропе, гэта, хутчэй, увесь наш кантынент, ад Дубліна да Уладывастоку. На гэтай тэрыторыі адбывалася паўставанне цывілізацый, якія ўрэшце і сталі панаваць у свеце. І мы – адна з частак у гэтай кантынентальнай мазаіцы. Беларусы былі заўсёды ў эпіцэнтры палітычных і культурных падзей, у складзе якой дзяржавы б не знаходзіліся.

І гэты імпульс, гэтую арганізуючую сілу, якая ў беларусаў маецца на генетычным узроўні, спадар Дзермант прапануе захаваць, усвядоміць, апісаць і стварыць нейкую праграму дзеянняў. На старонках першага нумару альманаха – тэксты, прысвечаныя як самой ідэі Поўначы, так і таму, як суадносіць беларускі лакальны, рэгіянальны кантэкст з глабальным, кантынентальным.

Аднак канцэпцыя была прынята не ўсімі слухачамі, завязваліся рознага кшталту спрэчкі, дыскусіі. Шмат хто патрабаваў канкрэтыкі, якую няма, відаць, сэнсу патрабаваць ад філосафаў. Тым не менш, ідэя Поўначы, як і любая іншая, дае выдатную глебу для разваг і без пастаноўкі рабром пытання яе прыняцця – непрыняцця.

 

 

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.