Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

З лютага па красавік у філіяле Веткаўскага музея праходзіў цыкл лекцый па традыцыйнай драўлянай архітэктуры Гомельшчыны. З 11 мая распачынаецца другі запланаваны ў 2013 годзе цыкл, прысвечаны традыцыйнаму ўзорнаму ткацтву.

У калекцыі народных тканін фонда музея - больш за 2 000 прадметаў. Гэта ўнікальны па "шчыльнасці" прадстаўленых традыцый рэгіёна збор і самы "апублікаваны" (выдадзена калектыўная манаграфія "Арнаменты Падняпроўя", Мн., 2002). Выключную цікавасць уяўляе спосаб набывання экспанатаў падчас паслядоўных экспедыцый, якія даследуюць традыцыі ткацтва і іх "перацяканне" ўздоўж мясцовай рачной сістэмы. Пры гэтым збіраюцца і пасля прадастаўляюцца не толькі ўзорныя тканіны, але і багацейшая абрадавая, фальклорная культура. Унікальным стаў збор мясцовай тэрміналогіі ткацтва (больш 600 назваў арнаментальных элементаў).

Прапануем Вашай увазе тэмы і даты правядзення лекцый:

11 мая - “Ткацтва як стварэнне сусвету і лёсу. Семантыка тэхналогіі і кампазіцыя рэчы як мадэль культурнай прасторы”(Нячаева Г.Р., Цалка П.М.);

26 мая - “Семантыка тканін і тканы космас ва ўбранстве дома” (Нячаева Г.Р., Багданава Н.М.);

9 чэрвеня - “Ручнік – пабудова рэчы і лакальныя кампазіцыі арнаменту” (Нячаева Г.Р., Цалка П.М.);

22 чэрвеня - “Лёс старажытных знакаў: археалогія і традыцыйныя тканіны” (Нячаева Г.Р., Драбушэўскі А.І.).

Час пачатку лекцый: 12.00.

Адрас: г. Гомель, філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4. (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

 Кошт уваходу: 5 000.

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.