Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • Філіял Веткаўскага музея адзначыць Міжнародны дзень музеяў праграмай “Лялеіць вада каля горада…”

Сёлета ў нашым філіяле "Ноч музеяў" (міжнародная акцыя, якая праводзіцца штогод з 18 на 19 мая) планавалася зрабіць па-спраўднаму начной акцыяй: меркавалася, што працаваць музей будзе да 2.00. Аднак па абставінах, якія ад нас не залежалі, мы вымушаны былі скараціць праграму і зрабіць яе "вечаровай", а не "начной". А прысвечана будзе яна ў гэтым годзе сакральнай стыхіі вады - хтанічнай, зямной і нябеснай.

Такім чынам, Вашай увазе - праграма вечарыны “Лялеіць вада каля горада…”, прымеркаваная да міжнароднага дня музеяў (18 мая):

20:00 –Адкрыццё вечарыны. Выступ музычнага гурта “ЯгораваГара” з праграмай “На морэ вутка купалася…”.

20:30 – Прэзентацыя ART-праекта Аляксандра Лобана “САД” (мастацтва ІкеБагны).

21:00 – Выступ музычнага гурта “Даліна” з праграмай “Халодныя таямніцы”.

21:30 – Праект “Этна-сінема”: прагляд відэафільма “Як пушчу стралу…”.

22:00 – Выступ музычнага гурта “Млын Сонца” з праграмай “Песні ды танцы”.

22:30 – Выступ танцавальнага гурта “Варажэі” з праграмай “Варожбы на вадзе”.

22:50 – Прэзентацыя кліпа “На вулку дзеўкі гулялі” гурта “Ягорава гара”.

23:00 – Закрыццё вечарыны “Лялеіць вада каля горада…”.

УВАГА! У гэты дзень наведвальнікаў таксама чакае прыемны сюрпрыз: кожны, хто праглядзіць экспазіцыі, сам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.

З 20.00 да 23.00 у філіяле Веткаўскага музея будуць працаваць 3 залы з 4-х. Гэта выставы "Вы и нас, трудившихся, не забывайте", "Як ты пішаш буквы, так я - узоры…" і "У меня есть тоже патефончик…" (апошнюю мяркуецца адкрыць напярэдадні акцыі - 17 мая, а 16-й гадзіне).

Чакаем усіх 18 мая ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.

Наш адрас: г. Гомель, Пл. Леніна, 4. (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.