Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • Выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона" ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

20 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона". Гэта сумесны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Ужо ў першыя дні пасля адкрыцця выстава сабрала шмат станоўчых водгукаў, некаторыя з якіх змешчаны ніжэй.

Выстава  "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона" будзе доўжыцца да 27 лютага 2014 года.

Водгукі публікуюцца з захаваннем аўтарскага стылю, арфаграфіі і пунктуацыі.

"Вялікае дзякуй за цікавую выстаўку! Адчуваецца сувязь боскага святла і мірскога жыцця, велмі харошая экспазіцыя.

Здароўя, творчага натхнення, Анёла ахоўніка ўсім супрацоўнікам Веткаўскага музея.

З павагай

Прафесар БДАМ Бартлава В.П.

22. 01.14"

"Вельмі цікавая, кранальная, грунтоўная выстаўка! Вельмі важна - захоўваць духоўныя карані і данесці іх да моладзі, каб не толькі інтэрнэт выхоўваў дзяцей.

Вялікі дзякуй дырэктару Веткаўскага музея страраабрадства і беларускіх традыцый Г.Р. Нячаевай, навуковаму супрацоўніку А. Скідану, а таксама дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея РБ У.І. Пракапцову з вельмі патрэбны духоўны праект!

З павагай,

Святлана Раманава,

нарадзілася на блаславёнай Гомельскай зямлі.

студзень, 2014г.

Барані, Божа, нашу малую Радзіму!!!"

"Спасибо за прекрасную экспозицию. Особенно впечатлило оформление икон Бабицкой школы! Уникальный белорусский бренд, жаль, что такой неизвестный. Удачи.

Анастасия. Минск, 24.01.2014"

"А я дагэтуль і не ведала ні пра "бабіцкую" школу, ні пра двухбаковыя іконы, ні пра "свячу". Вось як. Дзякую! Вельмі!

З павагай: спадарыня Ірына".

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.