Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

З 25 снежня 2014 года па 7 студзеня 2015 года – у дні зімовых канікул – філіял Веткаўскага музея будзе ўключаны ў квэст-тур па музеях. Гэта праграма, якая аб’яднала 4 музея горада Гомеля. Наведнікі пройдуць па акспазіцыях з маршрутнымі лістамі – свайго кшталту картамі па музейных залах, дзякуючы якім удзельнікі спакваля пазнаёмяцца са славутасцямі Гомеля. Разгадаўшы ўсе таямніцы і загадкі маршрутаў, удзельнікі змогуць сабраць каляндар на 2015 год.

Акрамя філіяла Веткаўскага музея, удзельнікі змогуць наведаць Музей гісторыі горада Гомеля, Музей аўтографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна, Музей крыміналістыкі пры Гомельскім абласным музеі Ваеннай Славы.

Квэст-тур разлічаны на вучняў 2-4 і 5-7 класаў. Свае дзверы для ўдзельнікаў квэст-тура музеі расчыняць 25 снежня і штодзённа з 11.00 да 16.00 у перыяд зімовых канікул будуць прымаць усіх адважных вандроўнікаў. Праграма будзе цікавая як для сямейнага баўлення вольнага часу, так і для арганізаваных груп школьнікаў (да 10 навучэнцаў пры 2 суправаджаючых дарослых).

Для арганізаваных груп вучняў ужо распачаўся папярэдні запіс (па тэлефоне 21-27-37).

Кошт квэст-тура па 4 музеях для 1 школьника: 15 000.

Дата прэзентацыі: 24 снежня 2014 года, 14.00.

Месца прэзентацыі: Музей аўтографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна (вул. Савецкая, 26).

Месца правядзення і маршрут праходжання:

1. Музей аўтографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна (вул. Савецкая, 26).

2. Музей крыміналістыкі (Пушкіна, 1).

3. Музей гсіторыі горада Гомеля (Пушкіна, 32).

4. Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (пл. Леніна, 4).

Кантакты ў Гомелі:

8 (0232) 21-27-37, ggcbs.gomel.by

8 (0232) 74-28-23, www.gomelhistory.museum.by, //vk.com/id140157249 

8 (0232) 74-10-40, vetka-museum.by,  //m.vk.com/vetkamuseum.filial

8 (0232) 77-01-50, milglory.gomel.museum.by

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.