Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

Упершыню Веткаўскі музей правядзе акцыю "Ноч музеяў", прычвечаную Міжнароднаму дню музеяў,  у г. Ветка.

16 мая Веткаўскі музей пакажа сябе ў незвычайнай атмасферы: шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, адукацыйныя праграмы, выставы, інсталяцыі, канцэртная праграма… І, самае галоўнае, менавіта ў гэту “ноч” у веткаўчан і гасцей горада будзе ўнікальная магчымасць – наведаць адкрытыя пасля рэканструкцыі экспазіцыі НОЧЧУ.

На прылягаючай да музея тэрыторыі будуць дзейнічаць шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі:

“Музей майго жыцця…” – Веткаўскі музей: падзеі, факты, асобы;

“Веткаўская буквіца: учора, сёння заўтра”;

Мастацкі пленэр “Музей, які натхняе…”;

“Як пушту Стралу…” – унікальны абрад Веткаўшчыны ў аб’ектыве фотакамер;

“Колаварот” – выставачная дзейнасць Веткаўскага музея.

Канцэртная праграма:

19:00 – Адкрыццё вечарыны;

Гурт “Стаўбунскія вячоркі” – “Як пушчу Стралу…”;

19:30 – Гурт “БіФолк” (Гомель);

20:25 – музычны праект “Ягорава Гара” (Гомель);

21:20 – Гурт “Літы Талер” (Мінск), клуб гістарычнага танца “Бельфіорэ” (Гомель);

22:15 – Фолк-фэнтэзі-гурт “Млын Сонца” (Гомель);

Клуб Гітарычнага танца “Бельфіорэ” (Гомель);

22:55 – Фаер-шоў “ATESH” (Гомель).

У гэты дзень уваход у музей вольны (бясплатны), а выхад будзе каштаваць сімвалічныя 5 000 рублёў, за якія кожны наведвальнік атрымае ПАДАРУНАК.

Фота з мінулагодняй акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.