Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

Дзень трэці: франтальная фіксацыя драўлянага дэкору і "хрэстаматыйныя" бабулі

Нарэшце дабраліся мы да крайняй кропкі нашай трохдзённай экспедыцыі – Гардзееўскі раён. Спачатку наведалі мясцовы Дом культуры, дзе пазнаёміліся з цікавымі, нават унікальнымі прыкладамі традыцыйнага тэкстылю гэтага рэгіёна. На жаль, над фіксацыяй мясцовасці і аўтарства гэтых рэчаў тут не надта турбуюцца. Але усё ж такі прыемна было чуць, што "гэта ж усё наша, з гэтых мест".

Далей перайшлі да асноўнай задачы – сістэматычна адзняць традыцыйны драўляны дэкор Гардзееўкі. Андрэй Валер’евіч Скідан, майстар сваёй справы, яшчэ ў дарозе пачаў заўважаць і тлумачыць маладым супрацоўнікам, што і як трэба здымаць, на што звяртаць асаблівую ўвагу, якія моманты фатаграфаваць: "Для гэтай тэрыторыiўласцiвы масiўныя выступаючыя кансолi. Авось яшчэ адзін цікавы тып пабудовы, які ўзведзены старажытным спосабам, так званым "закотам", – увесь час паказваючы за вокны аўтамашыны каментуе Андрэй Валер’евіч.

Сярод мясцовых людзей даведаліся, што цікавую "Стралу" праводзілі і ў суседняй Вераб’ёвай Будзе. Таму – хуценька ў машыну і ў дарогу. Добра, што наш вадзіцель – Пятро Карпянок – вельмі хуткі на пад’ём і гатовы хоць на край света ехаць разам з музейшчыкамі-энтузіястамі.

Пашанцавала нам і тут. Жанчына з мясцовага сельскага савета хуценька, як вецер, праняслася па вёсцы з вестачкай, што прыехалі музейшчыкі-фалькларысты з Беларусі. І вось перад намі тры "мудрацы". Наколькі ж прыемна глядзець на гэтых жанчын, у якіх за плячыма доўгае і, відаць, не самае лёгкае жыццё, але якія смела сцвярджаюць: "Як бы ў цябе на душы ні было, а ты ўсё адно спявай. Песня заўсягда падможа". Падчас запісу склалася ўражанне, што перад табой "Хрэстаматыя па фальклоры": пытаеш пра Каляды – яны табе і казу спяюць, і пра Куццю распавядуць, пра Вясну – вось вам песні-вяснянкі, і пра "галёпаў" раскажуць. І "Стралу" спяюць з дзясяткам разнастайных карагодаў, і яравыя, і льняныя, і жніўныя, і восеньскія, і Піліпаўскія… Здавалася, канца і краю няма гэтым песням. Ды, на жаль, здароўе ўжо ў жанчын не тое: "Прыязджайце да нас яшчэ, мы многа песень знаем", – запрашаюць на новую сустрэчу жанчыны.

І – "на пасашок" – жанчыны апранулі для нас свае святочныя ўборы: ільняныя палатняныя кашулі, чырвоныя "саяны" ды фартухі. І зноў запелі, нібы атрымаўшы новы імпульс у новым абліччы, перанарадзіўшыся быцца. І зноў паліліся спевы з вуснаў народа. Гэтыя спевы – сапраўдны летапіс жыцця. На жаль, ужо не так шмат, як хацелася б, засталося "баянаў" на зямлія сярод нас. Але ў нас ёсць яшчэ час, і таму Веткаўскі музей і надалей будзе весці сваю актыўную палявую дзейнасць і прытрымлівацца сваёй ідэі – "СПАДЧЫНА ДЗЕЛЯ БУДУЧЫНІ!".

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.