Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

20 мая (субота) 2017 года з 18:00 - 23:00 Веткаўскі музей прыме ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2017" з інтэрактыўнай праграмай "ВЯСЕЛЛЕ.BY"

Штогод філіял Веткаўскага музея ў Гомелі збірае аматараў традыцыйнай культуры "ўначы", каб паказаць экспазіцыі музея і пазнаёміць з традыцыйнай культурай беларусаў яшчэ глыбей. У гэты раз супрацоўнікамі музея выбрана адна з найцікавейшых тэм - беларускае вяселле. Што мы ведаем пра вяселле? Якія песні выконваліся? Які танцы? Што елі і што пілі беларусы на вяселлі? Пра ўсё гэта і не толькі ў наведвальнікаў музея будзе магчымасць дазнацца ў гэтую ноч.

Унікальныя выставачныя праекты і інтэрактыўныя пляцоўкі будуць працаваць, каб пашырыць веды наведвальнікаў пра музейнае жыццё, традыцыйную культуру і, уласна, пра беларускае вяселле.

Вясельнае шэсце, этна-кавярня, фота-выставы і музейныя экспазіцыі, бібліятэчная і дзічая пляцоўкі, фотапляцоўкі і кіно на свежым паветры, выстава-кірмаш рамёстваў, майстар-класы і, канешне, канцэртная праграма. На гэты раз добры настрой начнога музейнага жыцця будуць падтрымліваць: Школа дзіджэрыду "Рэха Зямлі", музычны праект "Стары Фальварак", музычны гурт "Бан-Жвірба", а таксам лідар этна трыо "Троіца" Іван Кірчук з аўтарскім монаспектаклем "Дарожка мая…"

Выставачныя пляцоўкі:

  • "Райскія птушкі ў рукапісах Веткі" (Рукапісы XVIII - XIX стст.);
  • "Людзі і птушкі" (вобраз птушкі ў традыцыйным мастацтве);
  • "Кветкі ля хаты" (акварэль і аўтарская вышыўка Ганны Пугачовай);
  • "Жывое рамяство" (інтэрактыўная выстава ткацтва);
  • "Белая птушка нявеста" (традыцыйны вясельны касцюм і атрыбутыка);
  • "Лета, зіма - і году няма" (фотавыстава Леаніда і Таццяны Сідарэнка).

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

  • Дзіцячая пляцоўка: майстар-класы па вырабу тэкстыльных лялек, вырабу кветачак і вяночкаў, ткацтву, мега-пазлы;
  • Бібліятэчная пляцоўка: кнігі пра музеі свету з фондаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі, інтэрактыўная гульня "Музейныя пошукі";
  • Фотазона: прадметы сялянскага побыту;
  • Зона майстар-класаў: выраб саламянага павука і саламянай птушкі, выраб "цікеткі", ткацтва;
  • Загадкі і пажаданні: традыцыйныя загадкі і пажаданні на чароўнай катальпе;
  • Этна-кавярня: бліны гатуюць у вас на вачах, гарбата з самавара, квас з шышак, традыцыйная выпечка, прагляд нямога кіно.

Канцэртная праграма:

  • 18:00 - "Ляцелі галачкі ў тры радочкі…" (вясельнае шэсце ад цэнтральнага ўваходу ў Гомельскі парк);
  • "Што хацелі, то зрабілі" (вясельны абрад) пры падтрымцы фальклорнага калектыва "Стаўбунскія вячоркі";
  • Традыцыйныя танцы пад гармонь і дуду;
  • 19:00 - Выступ школы дзіджэрыду "Рэха Зямлі" (Гомель);
  • 20:00 - Выступ музычнага праекта "Стары Фальварак" (Гомель);
  • 21:00 - Выступ лідэра этна-трыа "Троіца" Івана Кірчука з аўтарскай праграмай "Дарожка мая..";
  • 22:00 - Выступ гурта "Бан-Жвірба".

Уваход на "Ноч музеяў" ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, як заўжды, вольны.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.