Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Фестываль "Кросенцы" і "Летнік" у Неглюбцы. 15-19 жніўня

Яўген Зайцаў. "Партрэт ткачыхі з вёскі Неглюбка" (1975)
Яўген Зайцаў. "Партрэт ткачыхі з вёскі Неглюбка" (1975)

Дзе: аг. Неглюбка

Калі: 
15 жніўня (серада) 10:00 - 19 жніўня (нядзеля) 18:00 — "Летнік" па традыцыйным ткацтве

19 жніўня (нядзеля) 14:00 — свята неглюбскага ткацтва "Кросенцы"

У межах свята неглюбскага ткацтва "Кросенцы" вас чакае "Летнік" па традыцыйным ткацтве, арганізатарамі якога выступаюць Веткаўскі музей, Неглюбскі цэнтр ткацтва і адзел ідэалагічнай працы Веткаўскага раёна.

  • Запіс на "Летнік" абавязковы.
  • Кошт — 10р.\дзень. У кошт уваходзіць: пражыванне і харчаванне, матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень.
  • Тэлефон: +375 (29) 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч).

Незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу пяці дзён!

У праграме летніка:

  • майстар-класы па "снаванні", "навіванні" і "накіданні" традыцыйных кроснаў;
  • майстар-класы па ткацтве (асвоім тры тэхнікі);
  • майстар-класы па вырабе жаночых аксэсуараў — "неглюбская гарлячка");
  • лекцыі ад выбітных знаўцаў неглюбскага арнаменту і неглюбскага строя;
  • сустрэчы з самымі старымі і самымі маладымі носьбітамі неглюбскай традыцыі ткацтва; 
  • традыцыйныя неглюбскія спевы, танцы і этна-вечарына;
  • фотасесія ў неглюбскіх строях;
  • выраб "аброчнага" ручніка і "абраканне" на Спаса;
  • выставы традыцыйнага тэкстылю: Веткаўскі, Чачэрскі, Добрушскі, Буда-Кашалёўскі і Гомельскі раёны Беларусі, а таксама традыцыйны тэкстыль з Украіны і Расіі;
  • выступы фальклорных калектываў Гомельшчыны і Браншчыны.

Падчас свята неглюбскага ткацтва "Кросенцы" адбудзецца канцэрт, будуць працаваць святочны кірмаш і выставы.

Тэгі: ткацтва, кросенцы, неглюбка, майстар-клас, фестываль

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.