Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Агульныя звесткі аб музеі

Дзяржаўная ўстанова культуры "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава".

Профіль - мастацкі (мастацтвазнаўчы). Юрыдычная асоба з 1999 г. З’яўляецца дзяржаўнай установай, якая фінансуецца з бюджэту, уваходзіць у сістэму ўстаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні аддзела культуры Веткаўскага райвыканкама.

На 1 верасня 2016 года ў фондах музея налічваецца 11 283 экспаната (асноўны фонд - 6 145, навукова-дапаможны фонд - 5 138). Экспазіцыйныя плошчы - 404, 6 кв. м; выставачныя - 127, 6 кв. м. (філіял). 2 кіёскі - творы мясцовых майстроў, сувенірная і друкаваная прадукцыя, ут. л. уласныя выданні музея або выданыя па яго матэрыялах.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.