Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Экспазіцыі музея

Райскі сад

Аснова міфалагемы райскага саду — любоў да зямлі. Сад — самы гарманічны вынік узаемаадносін чалавека і прыроды. Своеасаблівым сімвалам райскага саду з'яўляюцца кіёты — драўляныя рэлікварыі для іконы, з розным апраўленнем, пакрытым золатам.

Пры вырабе кіётаў звычайна выкарыстоўвалі ліпу. Яблыня і вінаград — расліны райскага саду — сталі вядучымі вобразнымі матывамі для Веткаўскай разьбы з залачэннем. Залатыя ружы і вінаград у кіёта — спроба перанесці ў свае дамы атмасферу царквы, храма, райскага саду.

Само мастацтва такой разьбы стала вядома ў Маскве ў XVII стагоддзі, куды прынеслі яго беларусы. Этнограф пачатку XX ст. Пісаў: "Часта ў стараабрадніцкіх дамах можна бачыць цэлыя сцены, застаўленыя абразамі ў пазалочаных кіётах — ад падлогі да столі ...". Сярод ікон у разьбяных кіётах — "Маці Божая Казанская" у рызе, шытай залатымі ніткамі і рачным жэмчугам, у срэбным пазалочаным чаканным акладзе, у разьбяным пазалочаным кіёце, майстар якога працаваў "пад кузнь": імітаваў каванае золата.

Тэгі: ікона, майстар, золата, разьба, кіёт, дрэва

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.