Фестываль ткацтва “Кросенцы” (частка 2) пройдзе ў вёсцы Неглюбка

вкл. .

27 кастрычніка 2013 года ў в. Неглюбка Веткаўскага раёна пройдзе фестываль ткацтва "Кросенцы" (частка 2). У мінулым годзе падобная падзея праходзіла пад назвай "Свята беларускага ручніка". Сёлета ж яна прызнана працягам фестывалю "Кросенцы", не так даўно праведзенага філіялам Веткаўскага музея ў Гомелі, а яго супрацоўнікі далучаны да арганізацыі неглюбскага свята.

Фестываль будзе праходзіць з 12:00 да 16:00.

У праграме фестывалю:
Выступ гурта “Млын Сонца” (г. Гомель).
Майстар-клас па апрананні “Неглюбскага строя” ад Галіны Рыгораўны Нячаевай.
Выступ гурта “Стаўбунскія вячоркі” (в. Стаўбун).
Выступ гурта “Ягорава Гара” (г. Гомель).
Выступ гурта “Вясёлыя музыкі” (г. Ветка).
Майстар-клас па традыцыйных танцах ад “Стаўбунскіх вячорак”– гарманісты: Е. Бабкоў (в. Хальч), “Вясёлыя музыкі” (г. Ветка).
Выступ гурта “Спадчына” (в. Свяцілавічы).
Выступ гурта “Бан-Жвірба” з праграмай “Дагарынагамі” (г. Гомель).

Будуць працаваць пляцоўкі:
1. “Ткацтва: шляхам жыцця” – 100 метраў: партрэты неглюбскіх ткачых, артыкулы ў розных выданнях, фота з альбомаў і інш.
2. “Адраджэнне рамяства” – праца Людмілы Васільеўны Кавалёвай: новыя ручнікі + праца за кроснамі.
3. “Семантыка арнаменту” – знешняя экспазіцыя Веткаўскага музея.
4. Арт-праект “САД” – ручнікі ў скверыку ля помніка Леніну.
5. “Белая птушка – нявеста” – выстаўка традыцыйных кашуль ад Веткаўскага музея і жыхароў Неглюбкі (фае неглюбскага цэнтра ткацтва).
6. “Чароўная майстэрня” – майстар-класы ад згуртавання “Ніток” неглюбскага цэнтра ткацтва: майстар-клас па вырабе гарлячак, майстар-клас па вырабе неглюбскага кубка, майстар-клас па вырабе чапца (танцавальная зала неглюбкага цэнтра ткацтва).
7. “Салон-магазін” – продаж сувеніраў.
 8. Фотаатэлье “Неглюбская красуня”.
9. “Смачна есці!” – праца пунктаў харчавання.



Паглядзіце нашу фотагалерэю