Цыкл практычных заняткаў па беларускім народным танцы

вкл. .

17 лістапада, у нядзелю, у філіяле Веткаўскага музея адбыўся першы занятак па беларускім народным танцы. Яго ініцыятары - супрацоўнікі філіяла і сябры ГМКГА "Талака". Далейшыя заняткі цыкла будуць праходзіць таксама па нядзелях. А тыя, хто добра засвоіць танцы, можа пры жаданні паўдзельнічаць у конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў "Мяцеліца", які адбудзецца 14 снежня ў Мінску.

Па словах загадчыка філіяла Пятра Цалкі, спачатку далейшыя сустрэчы ставіліся пад пытанне, бо не было вядома, наколькі гэта будзе карыстацца попытам. Але, як паказала практыка, попыт ёсць: каля дзесяці чалавек наведала першы майстар-клас. На ім жа і было вырашана збірацца на танцы штотыдзень.

"Талацэ" не ўпершыню ладзіць майстар-класы па танцах, у тым ліку і ў філіяле Веткаўскага музея. Аднак сённяшні занятак быў выключным, бо хлапцоў прыйшло больш, чым дзяўчат (раней жа было наадварот). З гэтай нагоды было таксама "пастаноўлена" браць у наступны раз з сабой пару, на што нехта з хлапцоў пажартаваў:

- Дык мы сюды прыйшлі пару шукаць!

"Кракавяк", "Картузэ", "Падыспань", "Полька-бабачка", "Матлёт", "Базар" - вось пералік танцаў, якім навучыліся ўдзельнікі першага занятку.

Хлопцы без пары сумуюць у баку smiley