Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Прэзентацыя выдання “Книжная культура. Ветка” адбылася ў Мінску

5 лютага 2014 года на ХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (НВЦ “БелЭкспа”) адбылася афіцыйная прэзентацыя новага сумеснага выдання Веткаўкага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і РУП “Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” – “Книжная культура. Ветка”.

У гэты ж день адбылася і ўрачыстая ўзнагарода пераможцаў LIIІ Нацыянальнагаконкурсу “Мастацтва кнігі-2014”. Аўтарскі калектыў выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” атрымаў найвышэйшыя адзнакі журы і быў узнагароджаны Дыпломам  пераможцы і “Залатым фаліянтам” у намінацыі “Духоўнасць”. Спецыяльным дыпломам “За збіральніцкую і даследчыцкую дзейнасць у справе захавання старадрукаваных і рукапісных кніх і адраджэнне страчаных каштоўнасцяў” былі ўшанаваны аўтары кнігі – Святлана Іванаўна Лявонцьева (галоўны захавальнік Веткаўскага музея) і Галіны Рыгораўна Нячаева (дырэктар Веткаўскага музея).

Пад умелымі рукамі мінскіх кандытараў нарадзіўся новы шэдэўр “кніжнай культуры Веткі”

"Таму што там сабраны вельмі каштоўныя цікаўныя рэчы стараабраднікаў, якія збіраў яшчэ Шкляраў, заснавальнік музея. Гэта адна з самых каштоўных музейных калекцый Беларусі і, можа быць, ўсёй стараабрадніцкай культуры Беларусі і Расіі. Ну і самі гэты музейшчыкі вельмі актыўныя – Лявонцьева і Нячаева, аўтары кнігі" (Вядучы навуковы рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыяклапедыя імя Петруся Броўкі”  Бажэнаў Юрый Вячаслававіч).

Выданне “Жывая вера. Ветка” - пераможца Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2013” ў намінацыі “Садружнасць”

Сумесныя выданні Веткаўскага музея сваімі лічаць і беларускія выдавецтвы, і расійскія (прэзентацыя кнігі “Кніжная культура. Ветка” на стэндзе “Масква кніжная”)

Надзея Фёдараўна Высоцкая (доктар мастацтвазнаўства, прафесар) знаёміцца з новым сумесным выданнем Веткаўскага музея

Кнігі-пераможцы LIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2014” 

Галіна Рыгораўна Нячаева на прэзентацыі кнігі “Кніжная культура. Ветка” ў НВЦ БелЭкспа (Мінск)

Святлана Іванаўна Лявонцьева на прэзентацыі кнігі “Кніжная культура. Ветка” ў НВЦ БелЭкспа (Мінск)

Аўтарскі калектыў на прэзентацыі кнігі “Кніжная культура. Ветка” ў НВЦ “БелЭкспа” (Мінск)

Зацікаўленыя “навінкамі года” на LIIІ Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2014”

Узнагарода пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2014” у намінацыі “Духоўнасць” 

Аўтарскі калектыў кнігі “Кніжаня культура. Ветка” - Святлана Іванаўна Лявонцьева (галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея) і Галіна Рыгораўна Нячаева (дырэктар Веткаўскага музея) 

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.