Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • Конкурс “Беларускі вянок”: прадстаўленне тэхналогіі вырабу і традыцыі нашэння неглюбскага кубка

Конкурс “Беларускі вянок”: прадстаўленне тэхналогіі вырабу і традыцыі нашэння неглюбскага кубка

22-24 красавіка ў Мінску прайшоў заключны этап VIII Рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Беларускі вянок". У адной з намінацый, якая прадугледжвала даследчую працу, каманда Гомельскай вобласці прадставіла традыцыю вырабу і нашэння кубка – дзявочага галаўнога ўбора вёскі Неглюбка.

Падчас даследчай працы ўдзельнікі каманды кансультаваліся з супрацоўнікамі нашага музея. Ездзілі яны і непасрэдна ў Неглюбку, каб распытаць тамтэйшых жанчын пра галаўны ўбор і навучыцца яго рабіць. Даследчыцкі праект апынуўся вельмі цікавым. Яго прэзентацыя ўключала не толькі тэарэтычную частку, але і невялікае тэатралізаванае прадстаўленне, якое праілюстравала асаблівасці вырабу кубка, змену статусу неглюбчанкі з дзявочага на жаночы, а разам з гэтым – замену кубка на жаночы галаўны ўбор – платок.

У адпаведным конкурсе  - “Ад прадзедаў спакон вякоў…” – каманда з Гомельшчыны заняла першае месца. Віншуем!

 

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.