Веткаўскі музей прыме ўдзел у фестывалі “Покліч Палесся”

on .

13 верасня 2014 года ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці пройдзе Трэці Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава прыме ў ім удзел. А менавіта – у “Свяце ручніка”, якое сёлета вырашылі праводзіць у межах “Поклічу Палесся”.

Часавыя межы “Свята ручніка” паводле праграмы фестывалю – 11.00 – 19.00. Месца правядзення – адкрытая пляцоўка Музея прыроды.

Да сустрэчы ў Ляскавічах 13 верасня!

Пра летнік на Петрыкаўшчыне, таксама арганізаваны ў межах фестывалю з удзелам Веткаўскага музея, можна пачытаць тут.



Паглядзіце нашу фотагалерэю