Веткаўскі музей прыняў удзел у святкаванні Дня горада Гомеля

вкл. .

20 верасня ў Дзень горада Гомеля Веткаўскі музей быў задзейнічаны на пляцоўцы каля Музея гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32). Супрацоўнікі гомельскага філіяла Веткаўскага музея падрыхтавалі фотавыставу: здымкі з экспедыцый, народных абрадаў, рэканструкцый абрадаў сябрамі ГМКГА “Талака”, а таксама адсканаваныя са старых часопісаў фотаздымкі, якія датычацца традыцыі рэгіёну. Акрамя таго, знайшлося месца і для экспанавання неглюбскіх ручнікоў.

На той жа самай пляцоўцы размесцілі свае фотавыставы Музей гісторыі горада Гомеля (“По страницам старого Гомеля (Гомель в начале XX века)”) і Гомельскаі палацава-паркавы ансамбль (“История Гомеля в лицах”).



Паглядзіце нашу фотагалерэю