Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Веткаўскі музей на форуме “Музеі Беларусі” - 2014: дзень першы

Як мы і абяцалі, распачынаем дзённік форума, адкрыццё якога адбылося сёння, 26 верасня, у гомельскім Легкаатлетычным манежы (вул. Юбілейная, 52). Усё, што ў гэты дзень патрабавалася ад Веткаўскага музея, - гэта прэзентаваць падрыхтаваную ўчора экспазіцыю міністру культуры, журы і ўсім добрым людзям, якія ёй зацікавяцца.

Музейныя экспазіцыі працавалі ўжо з 10.00. З гэтага часу пачаліся дзелавая (праходзіла ў канферэнц-зале) і дэманстрацыйная (праходзіла на галоўнай сцэне) праграмы. Першая ўключала лекцыі, трэнінгі, круглыя сталы на актуальныя для сучаснага музея тэмы, другая - прэзентацыі музеяў, іх культурна-адукацыйных, асветніцкіх праектаў і г. д. А 14-й гадзіне адбылося ўрачыстае адкрыццё. Пасля чаго - абыход журы і міністрам культуры Барысам Святловым экспазіцыйных шэрагаў ды працяг дэманстрацыйнай і дзелавой праграм.

Першы дзень засведчыў, што досвед правядзення форума 2012 года відавочна быў улічаны: сёлетні форум пацешыў дакладнасцю і зладжанасцю арганізацыі. Парадвала таксама інтэрактыўнасць, якую ў вялікай колькасці скарысталі ў сваіх экспазіцыях музеі-ўдзельнікі. Глядзіце фота з першага форумнага дня:

Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Менавіта з гэтага музея можна пабачыць лялек на выставе ў нашым філіяле.

Столінскі раённы краязнаўчы музей

А тым часам на вуліцы Кожара недалёка ад манежа дзейнічае "Горад майстроў"

Міністра культуры Барыса Святлова зацікавілі нашыя выданні

Дэманстрацыйная праграма Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея

Журы каля нашай экспазіцыі

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.