Веткаўскі музей прыняў удзел у святкаванні Дня горада Веткі - 2014

вкл. .

4 кастрычніка Ветка адзначыла дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты ж дзень святкуецца тут як Дзень горада.

У праграме можна было пабачыць адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай знакамітым землякам, палітычным дзяржаўным дзеячам СССР і БССР, ураджэнцам Веткаўскага раёна, мітынг, прысвечаны 71-годдзю вызвалення горада, выставу-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, урачысты канцэрт з удзелам ансамбля песні і танца ўзброеных сіл РБ, паказальныя выступы клуба гістарычнай рэканструкцыі “Terra”, шоў лесарубаў “Жалезныя гульні”, выступ эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі і шмат чаго іншага.

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў межах работы падворкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Веткаўскага раёна таксама прыняў удзел у святкаванні Дня горада Веткі і прадставіў сваю экспазіцыю.

Матэрыял з мінулагодняга святкавання Дня горада Веткі чытаць тут.



Паглядзіце нашу фотагалерэю