Экспедыцыя ў Неглюбку: “паляванне” на фота

вкл. .

Хто быў на беларускай вёсцы, той цудоўна знаёмы з традыцыяй змяшчаць сямейныя фотаздымкі ў рамы і вешаць іх на сцены. У адну вялікую раму пры гэтым маглі ўставіць адразу з дзясятак здымкаў. Вонкава такія рамкі выглядаюць у хаце нібыта “працяг” Чырвонага кута: пакрытыя ручнікамі па падабенстве з іконамі ў куце, яны могуць змяшчацца па розныя бакі ад іх. А на фота – увесь род, ад пакалення, што застала яшчэ старыя недасканалыя здымачы, да ўнукаў і праўнукаў, адлюстраваных у колеры.

Менавіта з мэтай даследавання гэтай з’явы, а таксама “палявання” на цікавыя фота, што хаваюць бабулі ў альбомах ды скрынях, і адправіліся супрацоўнікі Веткаўскага музея ў знакамітую вёску Веткаўскага раёна – Неглюбку. А яшчэ музейшчыкі папрасілі неглюбцаў узгадаць пайменна ўсіх аднавяскоўцаў, адлюстраваных на фотаздымках з нашых фондаў. Як і ў мінулым годзе пры даследаванні Чарвоных кутоў, правадніком была Людміла Кавалёва – супрацоўніца неглюбскага цэнтра ткацтва.

Матэрыялы, сабраныя ў экспедыцыі, будуць задзейнічаны на выставе “У АБ'ЕКТыве”, якая адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея 21 лістапада. За анонсам пра адкрыццё выставы сачыце на нашым сайце ў раздзеле “Выставки действующие”.

Яшчэ больш фота з экспедыцыі глядзіце ў нашай фотагалерэі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю