У філіяле Веткаўскага музея пройдзе Піліпаўская этна-вечарына "Кудзеліца"

вкл. .

У самым канцы восені і пачатку зімы - 29 лістапада - у філіяле Веткаўскага музея пройдзе Піліпаўская этна-вечарына "Кудзеліца". У тых, хто прыйдзе на вечарыну, будзе магчымасць даведацца пра асаблівасці вяселля на Веткаўшчыне, якое часцей ладзілася восенню, і пра таямніцы "бабскага" рамяства, а менавіта - прадзення (пачынаючы з кастрычніка і аж да самых Каляд гэта было галоўнай "бабскай" справай)…

 У праграме вечарыны вас чакаюць:

 - Выступ гурта "Стаўбунскія вячоркі" (в. Стаўбун Веткаўскага раёна) з вясельнай песеннай праграмай "Ляцелі галачкі…";

- Выступ гурта "Ягорава гара" (г. Гомель) з акустычнай праграмай "Што на нашай вуліцы…";

- Майстар-клас па прадзенні на самапрадцы і верацяне;

- Майстар-клас па традыцыйных танцах ад Віктара Шыпкова (Мінск-Маркавічы).

Пачатак: 29 лістапада, 16.00.

Кошт уваходу - 20 000.

Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл. 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.
 



Паглядзіце нашу фотагалерэю