Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • Этна-вечарына "Ой, рано-рано куры папелі…" адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея

Этна-вечарына "Ой, рано-рано куры папелі…" адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея

21 снежня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца ПерадКалядная этна-вечарына "Ой, рано-рано куры папелі…". Мы паспрабуем паяднаць цікавыя пласты святкавання Калядаў у Беларусі: старажытныя архаічныя, сярэднявечныя і сучасныя традыцыі.

У праграме:

- старажытныя калядныя спевы ад спеўнага гурта ГМКГА "Талака";
- традыцыйная батлейка, што прыйшла на нашы землі ў Сярэднявеччы, ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея;
- спевы, якія маюць як традыцыйную (архаічную і сярэднявечную) беларускую песенную аснову, так і аўтарскую, ад гурта "Млын Сонца";
- сярэднявечныя танцы пад кіраўніцтвам клуба гістарычнага танца "Бельфіорэ".

Пачатак вечарыны: 21 снежня, 16.00.

Кошт уваходу:
дарослыя - 20 000 р.
школьнікі - 10 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.