Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Прэзентацыя конкурсу "Наша памяць" пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

7 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея пройдзе прэзентацыя конкурсу "Наша памяць", які са студзеня 2015 года распачала МГА "Гісторыка". Асноўная ідэя і задача конкурсу - звярнуць увагу моладзі на людзей старэйшага пакалення, падштурхнуць да біяграфічнай размовы са сваякамі ці знаёмымі людзьмі сталага веку і запісаць успаміны на відэа. МГА "Гісторыка" ладзіць прэзентацыі ва ўсіх абласных гарадах для распаўсюджвання інфармацыі аб кампаніі і ўмовах конкурсу.

Пачатак: 7 лютага, 16.00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны.

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.