Этна-вечарына "Ой, Чырочко, пташэчко…" адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея

on .

21 лютага, напярэдадні Масленкі, у філіяле Веткаўскага музея пройдзе этна-вечарына  "Ой, Чырочко, пташэчко…".

У праграме:

- Майстар-клас па традыцыйных танцах ад Віктара Шыпкова;
- Масленічныя спевы ад спеўнага гуртка ГМКГА "Талака";
- Смачненькія "Тонежскія чырачкі" ад Веткаўскага музея;
- фотавыстава з абраду "Чырачка" (в. Тонеж Лельчыцкага раёна);
- "адорванне" калодкай нежанатых хлопцаў;
 - гарачая гарбата, бліны ("млінцэ", як казалі ў Сіманічах) і розныя смачнёнікі, што вы прынясеце з сабой.

Пачатак: 21 лютага, 15.00.

Кошт уваходу - 20 000 р.
У традцыйных строях - 10 000 р.
У традыцыйных строях з веданнем масленічных песень - уваход вольны.



Паглядзіце нашу фотагалерэю