У філіяле Веткаўскага музея прайшла лекцыя-прэзентацыя “Тутэйшыя абярэгі”

вкл. .

11 красавіка да нас завітаў Зміцер Скварчэўскі з лекцыяй-прэзентацыяй “Тутэйшыя абярэгі”. Зміцер у якасці абазнанага ў тэме гісторыка падтрымлівае ліцейную майстэрню "Ligas", якая стварыла калекцыю абярэгаў з аналагічнай лекцыі назвай, і этнакраму "Рагна", праз якую дадзеныя вырабы рэалізоўваюцца.

Аналагі абярэгаў калекцыі былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі і датуюцца X– XV стагоддзямі. На лекцыі можна было пачуць меркаванні навукоўцаў наконт іх паходжання і сімволікі, а таксама агульную інфармацыю аб традыцыі абярэгаў на тэрыторыі нашай краіны.

У слухачоў была магчымасць пераканацца, што гэтая традыцыя – не менш багатая, чым у іншых краінах і, насуперак папулярнасці замежных абярэгаў, можна насіць тутэйшыя, якія адпавядаюць ментальнасці і звычаям нашых людзей.



Паглядзіце нашу фотагалерэю