Майстар-клас па велікодных пісанках прайшоў у філіяле Веткаўскага музея

on .

Адразу пасля лекцыі-прэзентацыі “Тутэйшыя абярэгі”, напярэдадні Вялікадня ў нашым філіяле прайшоў майстар-клас па велікодных пісанках. Падобныя майстар-класы ў нас ладзяцца ўжо не першы год.

Аднак на гэты раз тым, хто вырашыў зрабіць з намі яйка-пісанку, было прасцей: музей абзавёўся адмысловымі прыладамі – пісачкАмі, з дапамогай якіх зручней наносіць малюнак воскам на яйка.

За справу з захапленнем прымаліся і супрацоўнікі філіяла, і тыя, хто застаўся пасля лекцыі. На некаторы час пасля экскурсіі да працэсу далучыліся нават замежныя госці з Бельгіі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю