Адкрыццё выставы “Муж, Мужчына, Воін” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

вкл. .

Веткаўскі музей валодае, бадай, адной з самых унікальных музейных калекцый у Беларусі – калекцыяй стараабрадніцкага іканапісу ХVІІ – пачатку ХХ ст. Акрамя асноўнай сваёй функцыі – захаванне экспанатаў – музей вядзе шырокую навукова-даследчыцкую дзейнасць (шматлікія публікацыі супрацоўнікаў музея па іканапісе, выданні “Ветковская икона”, “Живая вера. Ветка”, адукацыйная праграма “Аз – Букі – Ведзі – Глаголь Дабро” і інш.) і, вядома ж, выставачныя праекты.

“Муж, Мужчына, Воін” з’яўляецца адным з самых старых і маштабных выставачных праектаў Веткаўскага музея. Іканапіс на тэматыку “нябеснага воінства” экспанаваўся не толькі ў шматлікіх гарадах Беларусі (Гомель, Брэст, Гродна, Мінск і інш.), але і за яе межамі – Расія, Германія.

Кожны раз выстава набывае новыя рысы, у залежнасці ад таго, у якім музеі яна экспануецца: новая прастора, новыя экспанаты, новае “прачытанне” іканапісу…

На гэты раз выстава праходзіць у рэчышчы 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І асноўная тэматыка, якая гучыць у кожным экспазіцыйным вобразе, гэта ПЕРАМОГА. Перамога, якая стваралася не на перадавой з кулямётам, а Перамога, што  выгартоўвалася ў кожнай хаце, дзе стаяла ікона. Перамога “нябеснага воінства”, якое, як і тысячы гадоў таму, змагалася за Жыццё на Зямлі…

 

Больш здымкаў з адкрыцця выставы глядзіце ў нашай фотагалерэі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю