Філіял Веткаўскага музея распачне сезон вячорак этна-вечарынай на тэму "Вяселле"

on .

Як вялося здаўна, восень распачынала дастаткова цікавую форму баўлення часу - вячоркі. Вячоркі, вечарынкі, вечарушкі, супрадкі, попрадкі, хвацеры — сезонная форма правядзення моладзевага вольнага часу ў асенне-зімовы час. На вячорках распавядалі казкі, танцавалі, спалучаючы вольны час з працай.

28 лістапада філіял Веткаўскага музея ужо традыцыйна адкрые сезон тэматычных этна-вечарын. Усіх запрашаем у гэты дзень а 16-q гадзіне на вечарыну, прысвечаную тэме "Вяселле".

На нашай вечарыне "Вяселле" Вы зможаце:
- як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
- пазнаёміцца з калекцыяй вясельных кашуль вёскі Неглюбка;
- паслухаць ды паспяваць, па магчымасці, вясельныя песні;
- і, канешне, патанчыць… што ж за вяселле без танцаў?smiley

У праграме:
- майстар-клас па вырабе вясельнага вянка з "парафінавых" кветачак;
- прэзентацыя рэканструяваных "дзявочага" і "вясельнага" неглюбскіх строяў;
- святочная традыцыйная вячэра;
- традыцыйныя спевы;
- традыцыйныя танцы;
- і шмат добрага настрою.

Спецыяльныя госці вечарыны: 
Музыка-гарманіст, танцор, спявак Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы);
Беларускі народны фальклорны гурт "Вяскоўцы" (Магілёў).

Пачатак: 28 лістапада, 16.00.

Кошт уваходу - 20 000.

Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).



Паглядзіце нашу фотагалерэю