Адкрыццё выставы “Ростань” у філіяле Веткаўскага музея

вкл. .

4 снежня ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася новая выстава "Ростань". Гурт "Млын сонца" з’яўляецца частым госцем шматлікіх мерапрыемстваў Веткаўскага музея. Яго ўдзельнікі ў жніўні гэтага года прэзентавалі новы музычны альбом "РОСТАНЬ", які здзівіў сваёй шматграннасцю: музыка, паэзія, жывапіс, фотамастацтва, тэатр, дызайн і графіка. Дырэктар Веткаўскага музея Галіна Нячаева заўважыла: "Гэтая моладзь не проста гуляецца з традыцыйнай культурай, яны вядуць прадуктыўны дыялог, размаўляюць з традыцыяй".

Такі цікавы падыход да працы не мог не зацікавіць супрацоўнікаў Веткаўскага музея. Так нарадзілася выстава "РОСТАНЬ". Музычныя інструменты (гудок, дуда, гуслі, колавая ліра) і малюнкі, па-майстэрску зробленыя ўдзельнікам гурта Цімафеем Палуніным, дапоўніліся традыцыйным тэкстылем, драўлянай дамавой разьбой, амулетамі-абярэгамі, хрысціянскім культавым ліццём, аўтэнтычнымі тэкстамі. У выніку ўдалай рэалізацыі выставачнай прасторы і стварылася тая самая атмасфера таямнічасці, што традыцыйна была звязана з вобразам "ростані".

Больш фота з адкрыцця выставы глядзіце ў нашай фотагалерэі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю