Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • У Філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пачынае дзейнічаць "Школка народных спеваў"

У Філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пачынае дзейнічаць "Школка народных спеваў"

Кожны тыдзень, субота з 13:00 да 15:00, запрашаем на заняткі па традыцыйных народных спевах.

Месца правядзення:
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. г. Гомель, плошча Леніна 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Пад кіраўніцтва прафесійных спевакоў і выкладчыкаў будзем раскрываць глыбінныя і сакральныя асновы народных спеваў.

За аснову працы ўзяты матэрыялы з Гомельшчыны, што сабраныя цягам доўгіх гадоў фалькларыстамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці, якая ўключае ў сябе такія магутныя этнаграфічныя рэгіёны, як Палессе і Падняпроўе.

Кошт навучання - 20 000 за адзін занятак з чалавека. У месяц плануецца праводзіць прыкладна па 4 заняткі (з часам, калі будзе цікаўнасць і патрэба, заняткаў можа стаць болей).

Выкладаць спевы будуць:

Ірына Глушэц

Ганна Белько

Ірына Глушэц - мае прафесійную музычную адукацыю, скончыла УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" па спецыяльнасці "этнафоназнаўства", магістр мастацтвазнаўства, навучаецца ў аспірантуры. Па сваёй дзейнасці цесна звязана з народнай творчасцю Гомельшчыны - працуе метадыстам па этнаграфіі і фальклору ўстановы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці", на працягу 3 гадоў кіравала спеўным калектывам пры Гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака". З'яўляецца ўдзельніцай фолк-гурта "Ягорава Гара" - выконвае ролю вядучай вакалісткі, іграе на ліры, гудку, цымбалах, гармоніку, бубне, сінтэзатары.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.