Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

"Жаніцьба коміна"

У некаторых вёсках Гомельшчыны зафіксаваны цікавы і архаічны абрад. Ён азначаў сабой заканчэнне работ на полі і распачынанне часу вячорак. Гэты абрад - "Жаніцьба коміна".

Філіял Веткаўскага музея ды ГМКГА "Талака" сардэчна запрашаюць людзей добрых і людзей, якія імкнуцца такімі стаць, прыняць удзел у рэканструкцыі архаічнага палескага абраду "Жаніцьба коміна".

Умовы:

- калятрадыцыйная вопратка: дзяўчаты - доўгія спадніцы, светлы верх. Хлопцы - светлыя нагавіцы, светлыя кашулі;
- хатняя ежа (прыгатаваная па-просту);
- хлопцы адказныя за напоі (алкагольныя напоі забараняюцца);
- дзяўчатыі нясуць кветкі: сухастой альбо жывыя восеньскія (для ўпрыгожвання коміна).

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 15 кастрычніка (субота) 2016 года, 16:00

Кошт уваходу: 2 р. 00 к., у традыцыйных строях - бясплатна

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.