Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

"Пахаванне стралы" (прагляд фільма)

Перапоўнены метафізікаю, неверагодны абрад Гомельшчыны - "Пахаванне стралы". На тэрыторыі Беларусі ён захаваўся толькі ў некалькіх вёсках Веткаўскага раёну. Шмат аматараў традыцыйнай культуры штогод прыязджаюць у гэтыя вёскі, каб падтрымаць мясцовых жыхароў. Але даследчыкі занепакоеныя - хутка абрад непазбежна знікне і сіламі гарадскіх жыхароў адрадзіць яго будзе немагчыма.

У філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прагляд кораткаметражнага дакументальнага фільма і абмеркаванне праблемы захавання старажытнага беларускага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы".

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 21 кастырчніка (пятніца) 2016 года, 17:30

Кошт уваходу: бясплатна

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.