Веснавыя спеўкі 8 сакавіка

вкл. .

Даражэнькія паненачкі і паночкі!

8 сакавіка даўно стала веснавым святам жаноцкасці. А з таго, што Вясна - таксама паненка (часам капрызная, часам спазняецца, але заўжды гарная і такая чаканая),то ГМКГА "Талака" і філіял Веткаўскага музея прапануюць 8 сакавіка сабрацца разам і паспяваць веснавыя спевы, каб хутчэй прыйшла тая сапраўдная вясна, з сонейкам і птушынымі пераклікамі!

З сабой браць добры настрой, пажадана традыцыйныя строі (пры наяўнасці), смачнёнікі да гарбаты, ну і сваіх паноў, калі тыя не адкруцяцца.

Дзе: пляцоўка перад філіялам Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 8 сакавіка (серада) 2017 года, 15:00

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

P.S. Сам жа абрад "Гуканне вясны" філіял Веткаўскага музея сумесна з ГМКГА "Талака" і спеўным калектывам "Стаўбунскія вячоркі" плануюць праводзіць 18 сакавіка 2017 года (болей інфармацыі ў бліжэйшым часе на нашым сайце).



Паглядзіце нашу фотагалерэю