Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Галоўная
  • Архіў навін
  • Веткаўскі музей народнай творчасці на форуме “Музеі Беларусі” - 2012: перадфорумны дзень

Ужо заўтра (12 кастрычніка) ў Гародні стартуе першы нацыянальны музейны форум. У ім прыме ўдзел і Веткаўскі музей народнай творчасці ім. Ф. Р. Шклярава, і мы, у сваю чаргу, даем старт дзённіку форуму. Чытайце самыя свежыя навіны пра падзеі ў Гародні на нашым сайце!

Ну а да афіцыйнага адкрыцця распавядзем крыху пра канцэпцыю мерапрыемства і пра нашую да яго падрыхтоўку. Фестывалі  гэткага кшталту праходзяць у шматлікіх іншых краінах Еўропы і Расіі. Іх мэта – прааналізаваць сучасны стан музейнай справы, абмеркаваць праблемы, звязаныя з гэтай сферай, вызначыць накірункі яе развіцця і г. д. Сёлетні форум “Музеі Беларусі” ў межах прапануе наступную праграму: прадстаўленне музеяў Беларусі і замежжа, міжнародная выстаўка “Музейныя тэхналогіі і абсталяванне”, дэманстрацыя музейна-адукацыйных праектаў для дзяцей і дарослых.

 

З чым праехаў наш музей на форум? Галіна Рыгораўна Нячаева, дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф. Р. Шклярава, распавядае:

- Мы вырашылі, што будзем прадстаўляць на музейным форуме ў Гродна тэму “Ткацтва. Семантыка тэхналогіі і семантыка арнамента”. Гэты напрамак дзейнасці Веткаўскага музея – адзін з тых, што прыносяць найбольшую колькасць загадак, пошукаў, нават адкрыццяў.

Аднак у перадфорумны дзень, пакуль усе астатнія музеі рыхтававлі інсталяцыі для сваіх прэзентацый, супрацоўнікі Веткаўскага музея прахалоджваліся ў гатэлі (у прамым сэнсе, бо атапляльны сезон яшчэ не пачаўся). І справа не ў тым, што ім не было чаго рабіць: проста грузавы аўтамабіль, што вёз усё неабходнае, па дарозе зламаўся. Сёння супрацоўнікаў чакае вясёлая ноч: рэчы прыедуць толькі а 2-й гадзіне. А пакуль – прахалоджваемся ў гатэлі і гуляем па цудоўным горадзе.

 

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.