Экспазіцыі музея

Партрэт (аб гісторыі музея)

Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна.

Яго калекцыя мясцовай даўніны прыцягнула ўсеагульную ўвагу. Было прынята рашэнне аб стварэнні дзяржаўнага музея. Фёдар Рыгоравіч стаў яго першым дырэктарам. Сталыя экспазіцыі адкрытыя ў 1987 г.

Партрэт заснавальніка музея напісаны мастаком Аляксандрам (Алесем) Цыркуновым. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. ХХ стагоддзя, а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея. Першыя экзэмпляры ікон, рукапісных і старадрукаваных кніг, прадметаў побыту і ткацтва былі прывезены Ф.Р. Шкляравым і першымі яго памочнікамі з шматлікіх экспедыцый, арганізаваных на асабістыя сродкі і нікім не санкцыяваных. Так яны з’явіліся ў музеі, а паданні і гісторыі аб іх беражліва перадаюцца з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца.



Паглядзіце нашу фотагалерэю