Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь
  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я годы XX стагоддзя, а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

    Даведацца больш

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх "адзінаверцаў" на тэрыторыі Расіі

    Даведацца больш

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

    Даведацца больш

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

    Даведацца больш

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак - упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

    Даведацца больш

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

    Даведацца больш

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

    Даведацца больш

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва "тчэцца" чаканамі, гравіруецца і "чарніцца", узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

    Даведацца больш

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

    Даведацца больш

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-"ляўкасам". Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным "зеллем" (сокам) - у лыжках або ракавінах

    Даведацца больш

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты "генны фонд" нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні "банк дадзеных" архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

    Даведацца больш

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб'яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-"садоў" на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

    Даведацца больш

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я - 30-я гады XX стагоддзя

"Верф"

Рака Сож — старажытны культурны шлях. Рака сімвалічная і ў культурнай прасторы Веткі. Тут патрэбен быў асабісты кабатажны флот з-за наяўнасці вялікай колькасці купцоў і прадпрымальнікаў. У ХІХ стагоддзі верф Веткі адзначана як адна з трох буйнейшых, якія забяспечвалі суднаходства па Сажы і Дняпры. Але відавочна, што суднабудаўнікі прыйшлі значна раней і працягнулі даўнія дняпроўскія традыцыі. Будавалі драўляныя судна шлюпнага тыпу, "бярліны", водазмяшчэннем 300-700 тон. Заўжды ганаровай была прафесія "атамана" — капітана дашчатага судна, "ганчаркі" або "бярліны". Грузіліся гэтыя судны ў тым ліку і якарамі, якія кавалі веткаўскія кавалі. Сплаўлялі грузы да Чорнага мора і далей. Па дарозе прадаваўся і груз, і само судна. Паводле сямейных паданняў — гэтыя судна і якары славіліся ў рыбалавецкім флоту старога Прычарнамор’я, даходзілі да Грэцыі, Турцыі і нават Егіпта. Старыя людзі памятаюць, як пасля восені будаваліся баржы, грузіліся яблыкамі, а баржа змяшчала іх да трохсот тон, і яблыкі адсюль вазілі ў Балгарыю, Румынію, і нават, як узгадваюць старажылы, яблыкамі Ветка карміла ўсю Украіну.

Човен з Казацкіх Балсуноў — адзін з найстаражытнейшых тыпаў лодак. Ён выдзеўбаны цяслом з суцэльнай калоды асіны. Гэты — такі ж, як выкапнёвы човен узростам у тысячу гадоў. Шмат сакрэтаў ведалі майстры. Уражвае, што жывая традыцыя перадае гэтыя сакрэты праз тысячы гадоў, з рук у рукі. Рабілі чаўны ў весну. На доўгім вогнішчы распарвалі човен, паліваючы знутры вадой. Устаўляліся распоркі, і лодка расцягвалася ў шырыню.

"Вуліца майстроў"

Славянскую культуру называлі драўляна-палатнянай, сыходзячы з асноўных матэрыялаў, якія вызначалі побыт нашых продкаў. Узгадаем засвоеннае яшчэ з дзяцінства: лес корміць чалавека. І не толькі корміць. Лес — будаўнічы матэрыял. Карабельны лес. Ведаючы характар кожнай пароды, чалавек вучыўся выкарыстоўваць дрэва ад каранёў да лісткоў. Мяккая асіна, калі высыхала, станавілася моцнай як дуб. А дуб, калі яго добра распарыць, можна загарнуць колам. Пабудовы і посуд, транспарт і рыбалоўныя снасці, механізмы і цацкі, інструмент і паліва, змазка і ўпрыгожванні, — усё гэта выраблялася з драўніны.

"Прыстань"

Для Веткі эпоха параходаў была адным з апошніх усплёскаў рачной культуры. "Рашучы" — такую назву насіў адзін з двух параходаў, які належаў гаспадару купецкага асабняка, у якім зараз размешчаны экспазіцыі Веткаўскага музея. Машыну для яго і для іншых параходаў везлі з Германіі, а карпусы кляпалі з металу на мясцовай верфі.

Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты. Нават жанчыны веткаўчанкі круцілі з пянькі тоўстыя карабельныя канаты. Увогуле, было некалькі канатных фабрык. Уражвае адкрытасць культуры стараабрадніцтва: судна, якары, канаты, парусіна — яны не адчувалі сябе уцекачамі ад міра!

Тэгі: ветка, сож, гандаль, верф, прыстань, судна

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.