Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь
  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я годы XX стагоддзя, а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

    Даведацца больш

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх "адзінаверцаў" на тэрыторыі Расіі

    Даведацца больш

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

    Даведацца больш

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

    Даведацца больш

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак - упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

    Даведацца больш

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

    Даведацца больш

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

    Даведацца больш

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва "тчэцца" чаканамі, гравіруецца і "чарніцца", узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

    Даведацца больш

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

    Даведацца больш

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-"ляўкасам". Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным "зеллем" (сокам) - у лыжках або ракавінах

    Даведацца больш

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты "генны фонд" нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні "банк дадзеных" архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

    Даведацца больш

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб'яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-"садоў" на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

    Даведацца больш

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я - 30-я гады XX стагоддзя

"Сядуць чаканіць — спяваюць, усё божае… Людзі ідуць, прыпыняцца — і слухаюць… Майму бацьку сказаў стары чалавек: "Пасля вас будуць працаваць. Але такога майстэрства — не будзе болей", так распавядала аб працы сваіх продкаў — чаканных спраў майстроў — Ірына Радзівонаўна Свяшчэннікава, 1913 г. н. Захаваліся большай часткай чаканныя аклады на іконы і кнігі, прычым дарагія срэбраныя і залачоныя амаль усе страчаныя — пачынаючы з першай выганкі Веткі ў 1735 г., заканчваючы 1930-мі, калі "з іконачак скурачку іх залатую абдзіралі". У час праезду па тутэйшай мясцовасці Кацярыны ІІ кемлівыя стараверы "парадзілі было зрабіць пазалочанае блюда з салоніцай…", — чаканілі і посуд. Рэгістр майстэрства чаканьшчыкаў шырокі: ад фальклорных вобразаў вясковага рамяства да вытанчанага, блізкага мясцоваму кніжнаму арнаменту, узаемадзеянне розных стыляў у стварэнні цэласнага і самастойнага твора (найбольш познія працы ўбіраюць рытмы мадэрна).

Ветка і ў чаканнай справе дыхала сваім галоўным вобразам — у раслінным вольным, ад рукі, арнаменце ўвасаблялася райскае вырастанне прыгажосці — ад зямлі да неба. Таму і раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва "тчэцца" чаканамі, гравіруецца і "чарніцца", узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі. І заўжды ў вузкім, у некалькі міліметраў, хісткай прасторы чаканнага твора захоўваецца міратворчы вобраз. Чаканілі на смале, серабрылі і залацілі, раствараючы высакародныя металы ў адмысловых латках з дапамогай кіслаты. Захаваліся старажытныя рэцэпты, сакрэты рамяства — у рукапісу XVIII ст. Знойдзена шмат прорысаў арнаментаў і кампазіцый, інструменты, растворы. Выяўлена каля дзясятка імён майстроў, ужо апошніх пакаленняў.

Тэгі: ветка, чаканка, аклад, узор, майстар

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.