Экспазіцыі музея

Акно ў мінулае

Старыя веткаўскія аканіцы - сведкі шматлікіх падзей. Як і людзі, яны засланыя шрамамі вайны: прабітыя асколкамі, пасечаны шрапнэллю. Праз вокны глядзяць на нас маладыя продкі. Перад намі фотаздымкі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Мы не можам назваць імёны ўсіх людзй, што адлюстраваны на гэтых фотаздымках. Гэта зразумела. Такім жа чынам мы ведаем далёка не ўсіх на фотаздымках у сваіх сямейных альбомах. Але гэтыя фотаздымкі самадастатковыя. На іх бачна, як гэтыя людзі апраналіся, чым яны займаліся і нават тое, дзе яны былі. На фотаздымках найменні фотастудый самых розных гарадоў: Херсон, Наварасійск, Гомель…



Паглядзіце нашу фотагалерэю