Экспазіцыі музея

Майстар квітнеючых вокан

on .

Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя этнограф Іван Абрамаў пісаў, што дамы Веткі ўпрыгожаныя разьбой, часта вельмі прыгожай. Будаўнікі-веткаўчане, якія вяртаюцца з гарадоў на зіму, імкнуліся ператварыць у архітэктурны цуд і свой асабісты дом. У сваю чаргу, вядома, што многія матывы архітэктурнай разьбы браліся з упрыгожанных старажытных рукапісаў, "коих у старообрядцев всегда довольно было". Гэта своеасаблівасць стараабрадніцкага жылля паўздзейнічала на складанне "міжканфесійнага" стылю разнога мастацтва Гомельскай вобласці, якое квітнела амаль да канца ХХ стагоддзя. Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль.

Народнае жыллё найбольш доўга захавала сімвалічнае напаўненне кожнага канструктыўнага элемента. Дом успрымаўся як космас, адлюстроўваючы ўсю яго паўнату ў розных сваіх элементах. У гэтай сувязі ўспрымаюцца і драўляныя аздобы: сонечныя ззянні, грамавыя стрэлы-абярэгі, парасткі, чалавекападобныя фігуры, выявы птушак і звяроў. У нашай мясцовасці раслінны стыль арнаменту злучыўся са старажытным геаметрычным і зааморфным. Тэраталогія, вядомая па старажытных кнігах, уласцівая для ткацтва і вышыўкі, пануе і ў драўлянай разьбе. У наш час такія мудрагелістыя ўзоры ўспрымаюцца як маніфестацыя прыгажосці, але не будзем забываць, што слова "космас", у перакладзе з грэчаскай мовы, азначае "прыгажосць".



Паглядзіце нашу фотагалерэю