Экспедыцыйная праца супрацоўнікаў музея

Экспедыцыйная праца праводзіцца супрацоўнікамі музея практычна са дня яго заснавання. Былі абследаваны практычна ўсе населеныя пункты Веткаўскага раёна, а гэтак жа памежныя: Гомельскі, Добрушскі і Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці, Краснагорскі і Навазыбкаўскі раёны Бранскай вобласці. Фрагметальна даследаваны населеныя пункты Мазырскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай вобласці. У 1998 - 1999 гг. былі праведзены дзве вялікія экспедыцыі пад агульнай назвай "Шлях на Радзімічы". Першая з іх прайшла ўздоўж ракі Бесядзь ад яе вытокаў у в. Альтанка Ершчынскага раёна Смаленскай вобласці праз населеныя пункты Хоцімскага і Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, Краснагорскага раёна Бранскай вобласці і завяршылася ў Веткаўскім раёне на месцы ўпадзення р. Бесядзь у Сож.

Другая экспедыцыя прайшла ўздоўж левага берага р. Сож праз населеныя пункты Кармянскага, Чачэрскага і Веткаўскага раёнаў. Агульная колькасць даследаваных населеных пунктаў - 220.



Паглядзіце нашу фотагалерэю