Веткаўскае шытво бісерам

on .

Сярод розных відаў мастацтва, якімі багата Веткаўшчына, асаблівую цікавасць уяўляе арыгінальнае і практычна не даследаванае рамяство - шытво бісерам.

Вытокі традыцый веткаўскага шытва бісерам, як і мясцовага іканапісу, разьбы па дрэве, чаканкі, кніжнай мініяцюры, - у далёкім XVII ст. Тады мастацтва шытва шоўкам, золатам, жэмчугам дасягнула асаблівага росквіту. У дакументах пачатковага перыяду гісторыі Веткі не раз сустракаецца апісанне шытва ў складзе багатага ўбрання мясцовых цэркваў.

У канцы XIX - пачатку XX стст. хавальніцамі сакрэтаў шытва рачным жэмчугам (а потым і бісерам), золатам апраў на абразы, аздаблення камянямі і шкельцамі, вырабу ружанцаў-"лесвіц" былі пераважна "келейніцы". У Ветцы іх называлі майстрыхамі, бо да іх аддавалі вучыцца пяці-шасцігадовых дзяцей. Майстрыха вучыла іх пісаць уставам, спяваць па старажытных "круках". Дзяўчаты шылі рызы на свае шлюбныя абразы, вучыліся і шыць бісерам.

Веткаўская іканапісная школа

on .

Як іканапісны цэнтр Ветка добра вядома з XVIII ст., калі мясцовыя абразы пачалі разыходзіцца "па ўсім стараверскім свеце". Гэтая школа, якая пераняла традыцыі старажытнарускага іканапісу, працягвала існаваць яшчэ і ў XX ст. Напрыклад, у 1929 г. у Ветцы Рыгор Рагаткін стварыў абраз "Іаан Багаслоў у маўчанні".

Веткаўская чаканка

on .

Першыя звесткі пра чаканку і помнікі ўласна мясцовай работы даходзяць да нас з XVIII ст. Так, у падарунак імператрыцы Екацярыне II, якая праязджала па Веткаўскім краі, мясцовыя майстры "присоветовали зделать блюдо сребренное позлащенное с солоницею и хлеб славной с золотым и прочая…"

Кніжная культура Веткі

on .

Ветка - край багатай кніжнай культуры. На працягу двух з паловай стагоддзяў з усіх канцоў Расіі неслі сюды стараверы сваю духоўную культуру. Цэрквы і манастыры былі "школай кніжнасці і пісьменнасці".

Семантыка арнаменту

on .

Напачатку ручнікі падаваліся нам белымі "анучкамі" з чырвоным арнаментам. Нават калі мы ўлюбіліся ў неглюбскія ручнікі (сяло Неглюбка Веткаўскага раёна захавала традыцыі ўзорнага ткацтва да XXI стагоддзя), мы чыталі па падручніках, што бывае геаметрычны, раслінны арнамент… Самая вялікая колькасць успрымаемых пры гэтым ручнікоў - сем. Мозг умее ўспрыняць, не распазнаючы, гэты лік "неапазнаных аб’ектаў".



Паглядзіце нашу фотагалерэю