Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

Напачатку ручнікі падаваліся нам белымі "анучкамі" з чырвоным арнаментам. Нават калі мы ўлюбіліся ў неглюбскія ручнікі (сяло Неглюбка Веткаўскага раёна захавала традыцыі ўзорнага ткацтва да XXI стагоддзя), мы чыталі па падручніках, што бывае геаметрычны, раслінны арнамент… Самая вялікая колькасць успрымаемых пры гэтым ручнікоў - сем. Мозг умее ўспрыняць, не распазнаючы, гэты лік "неапазнаных аб’ектаў".

Сёння мы маем калекцыю з больш за тысячу тканых узорных ручнікоў. Мы збіраем іх па прынцыпе: яшчэ адзін невядомы арнаментальны элемент, яшчэ адна невядомая кампазіцыя ўзору…

Два процілеглыя шляхі, якія ідуць насупраць адзін да аднаго, вывелі нас на гэтую снайперскую дакладнасць пошуку.

Адзін - параўнанне формы "нашых" арнаментальных элементаў з археалагічнымі матэрыяламі, з апублікаванымі даследаваннямі аб рэканструкцыі магчымых значэнняў "культавых сімвалаў". Мы здзейснілі адкрыццё для сябе: на нашым тэкстылі - узоры з узростам чатыры і больш тысячы гадоў!

Другі шлях падказалі самі традыцыі. Мы пыталіся: "Як вы адрозніваеце ўзоры?". У адказ мы атрымлівалі ад майстрых назвы арнаментальных элементаў - і мы сталі іх адрозніваць! А далей - мы сталі збіраць "парадыгмы" знакаў розных традыцый. За трыццаць з лішкам гадоў мы запісалі каля сямісот назваў узораў. Яны аказаліся варыянтамі старажытнейшага "зводу" адзінага геаметрычнага парадку знакаў. Ён узыходзіць да эпохі бронзы, да часоў індаеўрапейцаў - нашых агульных продкаў. Гэта культавыя сімвалы эпохі ранняга земляробства. Парадаксальна, што парадак захаваўся ў некалькіх тыпах свайго праяўлення - на беларускіх ручніках розных традыцый. Падобна на тое, што так, па-рознаму, славяне розных плямёнаў "выказвалі" свае магічныя формулы-тэксты… Яны выпрацавалі свой сінтаксіс? А яшчэ - кожная кампазіцыя ўзору адкрылася нам як мадэль "сваёй" культурнай прасторы! Апошні факт памятаюць і самі носьбіты традыцый. Так, васьмідзесяцішасцігадовая неглюбчанка яшчэ ў 1980-я гады мінулага тысячагоддзя адказвала нам, гледзячы на "свае" ручнікі і тыя, што прадстаўлялі іншыя, хоць і блізкія, разведзеныя на некалькі дзясяткаў кіламетраў, традыцыі: "Ета - не неглюбьска, ета - чужасельска!".

"Жаночыя" ромбы выявілі розніцу ў сваёй унутранай будове: "цэлыя", канцэнтрычныя - і раздзеленыя ўнутры касым крыжам… Пошукі радоў-парадыгм падобных сімвалаў мы праводзілі ў ручніках, жаночым адзенні: кашулях, хустках, панёвах, пярэдніках-запінах - і ў вясельных абрусах. Гэтыя назіранні прывялі да вываду: гэта "дзявочыя" і "жаночыя" знакі. І адкрыццё мовы арнаменту ўсё працягваецца. "Terraincognita" ўласнай культуры ўступае ў дыялог з нашчадкамі, якія забылі сэнс…

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.