Феномены Веткі - Стараабрадніцкая Ветка

Веткаўскае шытво бісерам

Автор: Нячаева Г.Р. вкл. .

Сярод розных відаў мастацтва, якімі багата Веткаўшчына, асаблівую цікавасць уяўляе арыгінальнае і практычна не даследаванае рамяство - шытво бісерам.

Вытокі традыцый веткаўскага шытва бісерам, як і мясцовага іканапісу, разьбы па дрэве, чаканкі, кніжнай мініяцюры, - у далёкім XVII ст. Тады мастацтва шытва шоўкам, золатам, жэмчугам дасягнула асаблівага росквіту. У дакументах пачатковага перыяду гісторыі Веткі не раз сустракаецца апісанне шытва ў складзе багатага ўбрання мясцовых цэркваў.

У канцы XIX - пачатку XX стст. хавальніцамі сакрэтаў шытва рачным жэмчугам (а потым і бісерам), золатам апраў на абразы, аздаблення камянямі і шкельцамі, вырабу ружанцаў-"лесвіц" былі пераважна "келейніцы". У Ветцы іх называлі майстрыхамі, бо да іх аддавалі вучыцца пяці-шасцігадовых дзяцей. Майстрыха вучыла іх пісаць уставам, спяваць па старажытных "круках". Дзяўчаты шылі рызы на свае шлюбныя абразы, вучыліся і шыць бісерам.

Веткаўская залачоная разьба

Автор: Нячаева Г.Р. вкл. .

У Ветцы амаль няма дамоў, старых ці новых, якія не былі б аздоблены разнымі ліштвамі. Без іх вокны тут голыя, як вочы без вейкаў.

Традыцыі разьбы ў нас даўнія. Калісьці ў нашых мясцінах нарадзіўся і разышоўся праз старваерскую культуру па ўсім свеце ківот з пазалочанай скразной драўлянай разьбой. Такая рама-скрыня захоўвала і аздабляла ікону, у ёй абраз змяшчаўся на покуці, ці, як кажуць самі стараабрадцы, у малітвеным куце. Часам з такіх ківотаў складаўся цэлы хатні іканастас ад падлогі да столі.

Сёння нам вядомы чарцяжы іканастасаў мясцовых храмаў (і стараабрадніцкіх, і праваслаўных), якія выконваліся лепшымі іканапісцамі. Шкада, работа іх знішчана часам і людзьмі. Захаваліся толькі другія, "хатнія", варыянты веткаўскай разьбы. Гэта ківоты, часцей XIX ст. Але можна ўявіць умовы і абставіны нараджэння разнога ківота ў яго вобразных адносінах з іканастасам.

Веткаўская іканапісная школа

Автор: Нячаева Г.Р. вкл. .

Як іканапісны цэнтр Ветка добра вядома з XVIII ст., калі мясцовыя іконы пачалі разыходзіцца "па ўсім стараабрадніцкім свеце". Гэтая школа, якая пераняла традыцыі старажытнарускага іканапісу, працягвала існаваць яшчэ і ў XX ст. Напрыклад, у 1929 г. у Ветцы Рыгор Рагаткін стварыў ікону "Іаан Багаслоў у маўчанні".

Паняцце школы абавязкова прадугледжвае наяўнасць духоўнага цэнтра. Дзякуючы яго намаганням разнастайныя культурныя працэсы атрымліваюць агульную накіраванасць і зліваюцца затым у арганічную мастацкую з'яву.

Для Веткі такім цэнтрам была перш за ўсё Пакроўская царква, адкрытая тут у 1695 г. Яна праіснавала да 1764 г., калі яе разбурылі ў час "другой выганкі" стараабрадцаў. Царква ў Ветцы была ўнікальнай для тагачаснага праваслаўнага свету. Менавіта ў Пакроўскім храме служба, паўсюль адмененая царкоўнымі рэформамі, адпраўлялася па-старому.

Веткаўская чаканка

Автор: Нячаева Г.Р. вкл. .

Першыя звесткі пра чаканку і помнікі ўласна мясцовай работы даходзяць да нас з XVIII ст. Так, у падарунак імператрыцы Екацярыне II, якая праязджала па Веткаўскім краі, мясцовыя майстры "присоветовали зделать блюдо сребренное позлащенное с солоницею и хлеб славной с золотым и прочая…"

Кніжная культура Веткі

Автор: Лявонцьева С.І. вкл. .

Ветка - край багатай кніжнай культуры. На працягу двух з паловай стагоддзяў з усіх канцоў Расіі неслі сюды стараверы сваю духоўную культуру. Цэрквы і манастыры былі "школай кніжнасці і пісьменнасці".



Паглядзіце нашу фотагалерэю