Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

У Ветцы амаль няма дамоў, старых ці новых, якія не былі б аздоблены разнымі ліштвамі. Без іх вокны тут голыя, як вочы без вейкаў.

Традыцыі разьбы ў нас даўнія. Калісьці ў нашых мясцінах нарадзіўся і разышоўся праз старваерскую культуру па ўсім свеце ківот з пазалочанай скразной драўлянай разьбой. Такая рама-скрыня захоўвала і аздабляла ікону, у ёй абраз змяшчаўся на покуці, ці, як кажуць самі стараабрадцы, у малітвеным куце. Часам з такіх ківотаў складаўся цэлы хатні іканастас ад падлогі да столі.

Сёння нам вядомы чарцяжы іканастасаў мясцовых храмаў (і стараабрадніцкіх, і праваслаўных), якія выконваліся лепшымі іканапісцамі. Шкада, работа іх знішчана часам і людзьмі. Захаваліся толькі другія, "хатнія", варыянты веткаўскай разьбы. Гэта ківоты, часцей XIX ст. Але можна ўявіць умовы і абставіны нараджэння разнога ківота ў яго вобразных адносінах з іканастасам.

Перш за ўсё резгледзім гістарычныя вытокі абедзвюх вобразных з'яў веткаўскай разьбы. Яе тэхніка і арнаментальныя матывы ўзыходзяць ад другой паловы XVII ст., калі на Маскве штрыхавая выемчатая трохгранная разьба змяняецца навылётнай, ажурнай "флемскай" разьбой. Вось яе апісанне: "Флемская з высокім рэльефам разьба больш паходзіць на скульптуру з дрэва і аддаляецца ад тых узорных нарэзак, якія раней пакрывалі толькі паверхню дошкі. Новыя прыёмы працы ператваралі дрэва ў скразны ўзор, які складаўся з хітрых перапляценняў розных раслінных і арнаментальных матываў, у склад якіх уваходзілі кветкі, плады, ягады і, галоўным чаным, вінаграднае лісце і гронкі." Ад часоў старажытнарускага барока XVII ст. і арнаментальный "строі" веткаўскіх ківотаў - вытанчаныя, мудрагелістыя, але правільных, сіметрычных абрысаў, поўныя рытмічных паўтораў.

У Маскве таго часу працавалі рэзчыкі з Полацка, Шклова і іншых беларускіх гарадоў. Іншаземныя для Масквы арнаменты ўжо тады падвяргаліся значанай перапрацоўцы і набылі неспадзяваныя і своеасаблівыя формы. У новым выглядзе разьба набывала асаблівае багацце формаў, якімі кіраваў рух і рытм.

Майстры, якія прыйшлі ў Ветку, прынеслі з сабой і шмат у чым захавалі прыёмы працы і вобразны строй такой разьбы. Але ў мясцовых абставінах мастацтва разьбы пышных, квітнеючых залачоных "садоў" атрымала новы штуршок да свайго развіцця ва ўзаемадзеянні з беларускімі і ўкраінскімі ўзорамі. Само месцазнаходжанне рэгіёна - "на стыку культур трох народаў" - абумоўлівала рух і ўзаемаабагачэнне густаў і тэхнічных прыёмаў у рамёствах, як і ў самім духоўным жыцці. Вобразнае адзінства стылю нараджалася ў духоўнай еднасці веткаўскага цэнтра. У лакальных адносінах веткаўская разьба ахоплівала тэрыторыю некалькі сумежных раёнаў сучасных Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей.

Рэзалі звычайна ліпу. Ужывалі разнастайныя інструменты - стамескі, клюкарзы (крывыя стамескі), паўкруглыя рубанкі-галцелі і, абавязкова, востры нож. Для ўзмацення скульптурнасці і скразной ажурнай аб'ёмнасці дэталі часта выразалі паасобку, а затым склейвалі. Уся разьба пакрывалася ў некалькі прыёмаў яўкасам, які рабілі з крэйды на мяздровым клеі, фарбавалася чырвонай вохрай, пакрывалася пакостам і сохла "на вотліп". Канчатковы бляск і неспакойнае зіхаценне святла разьба атрымлівала пасля таго як яе пакрывалі надзывачай тонкімі лістамі так званага сусальнага золата. Зараз усе прылады працы адшукалі, і захоўваюцца яны ў музеі. Тут ёсць эскізы ўзораў, і лашчылкі з каменю оніксу. Імя апошняга веткаўскага майстра - Кузьма Барысавіч Карасёў (1892 - 1980).

У XVIII ст. майстры рабілі і іканастасы, і ківоты. Адзін з мясцовых абразоў "у ківоце" быў падараваны ў 1780 г. графу Румянцаву, на што "он три поклона положил, приложился и с радостью принял".

Пералічваючы "прабацькоў" веткаўскага ківота, варта ўспомніць і старажытную грэчаскую скрыню - "ківоціс". Дарожны "футляр" і свяшчэнны "каўчэг" ядналіся тут. "Пуцявы", дарожны, абраз быў выключна роднасны існаванню стараабрадніцтва, якое і выратоўвала, і захоўвала свае абразы ў шматлікіх шляхах.

Тэхніка і матывы разьбы іканастаса і ківота аднаго паходжання, але яны ўсё ж з'яўляюцца глыбока арыгінальнымі вобразнымі творамі. Калі іканастас - гэта "алтарная преграда", то ківот - гэта вобразны і канструкцыйны ўваход у іншамерны свет іконы.

Калі перад іконай запальвалі свечку, яе святло факусіравалася паверхняй ківота ў сферу. Яна была залатым святлом яднання чалавека і святога вобраза. Памеры гэтай сферы аказваюцца лічанымі на адлегласць асабістай інтымнай размовы і малітвы. У гэтым ківот - частка цэласнага вобразнага адзінства іконы - аклада - ківота - кута - дома, бо ўсе яны арыентаваліся на стварэнне ўмоў і вобразнага выяўлення такой малітвы. У гэтмы дамавым напрамку веткаўчане захавалі шмат духоўных каштоўнасцей старажытнасці. Яны стваралі і свае цудоўныя абаразы.

…Тут нахіляюцца пышнымі галоўкамі ружы, вольна калышацца ўзорнае лісце, на крохкіх разных галінках цяжкія вінаградныя гронкі. Яны пачынаюцца з рэльефнай разьбы па ўнутраным баку рамы, у яе фонавай глыбіні. Адарваўшыся ад фону, усё гэта расліннае багацце самастойна рухаецца і "расце" ў ажурнай аб'ёмнай разьбе. Гэты "сад" мае спякотны колер сусальнага золата, якім пакрыта ўся разьба. Аднак старыя майстры ведалі іншыя сакрэты золата, акарамя яго багацця. Таму сад не мярцвее ў металёвым вобразе, а ззяе жывой цеплынёй. Паверхня фонавай рамы ўвагнута як бы пад напорам раслін і стварае асобную мяжу ўнутранай прасторы рэчы. Рух ценяў і святла, трапіўшы ў гэты сад і адбіўшыся ад унутранай паверхні, робіць яго трапяткім і таямнічым. Паверхня ж разьбы выпуклая, бліскучая, кідае сонечныя блікі.

Так выглядаюць найбольш пышныя ківоты. Іншыя, для невялікіх дамавых абразоў, больш сціплыя, іх узоры драбнейшыя і спакайнейшыя. Тыя ж ружы, вінаград, гронкі вішні адлюстравалі сялянскія ўяўленні аб ідэале саду.

Сціпласць разных узораў не ператвараецца, аднак, у дробязнасць. Формы актыўныя і жыццярадасныя. Яны суразмерныя з архітэктурай - невялікай прасторай жылога дома, і стрыманыя, арыентуюцца на ўмовы іх ужывання кожны дзень. У гэтай разнастайнасці ківоты таксама нагадваюць ручнікі ў іх святочным і будзённым варыянтах.

Такім чынам, веткаўская разьба - глыбока арыгінальная з'ява - набыла агульнае значэнне праз стараабрадніцкую культуру. Увабраўшы ў сябе разнастайныя мастацкія працэсы XVII - XIX стст., ад барока да класіцызму, як і своеасаблівы працэс у культуры памежжа Беларусі і Украіны, гэтая разьба ўзнялася на моцнай плыні старажытнага народнага мастацтва і выявіла яго глыбінныя вобразы.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.