Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Будынак філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі

У 2000 годзе заснаваны філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. У 2008 годзе ён атрымаў новыя плошчы ў гістарычным асабняку на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (будынак былога шахматна-шашачнага клуба).

У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева". Экспазіцыі тут фарміруюцца з фондаў Веткаўскага музея. Прывабліваюцца і матэрыялы іншых музеяў ды прыватных калекцый. Змена выстаў у экспазіцыйных залах філіяла адбываецца кожныя 3 месяцы.

Кожная з залаў мае сваю вобразную структуру, што забяспечвае рознабаковы экспазіцыйны і асветніцкі падыход:

  1. Зала "Шэдэўр традыцыі" - выстава аднаго прадмета.

  2. Зала "Чалавек традыцыі" - асоба чалавека ў кантэксце традыцыйнай культуры.

  3. Зала "Тэкст традыцыі" - "прачытанне" матэрыяльных помнікаў традыцыйнай культуры як твораў і "тэкстаў" духоўнай культуры.

  4. Зала "Жывое рамяство" і клуб "Параскева" - гэта спроба наладзіць паслядоўнае комплекснае вывучэнне традыцый беларускага народнага ткацтва. Усе сустрэчы, якія праводзяцца ў межах клуба "Параскева" складаюцца з тэарэтычных і практычных заняткаў.

Заняткі клуба прадугледжваюць:

  • знаёмства з гісторыяй развіцця ручнога ткацтва на тэрыторыі Беларусі, з выкарыстаннем тканых рэчаў у хатнім побыце, сямейных і каляндарных абрадах;

  • знаёмства з асноўнымі тэхнікамі беларускага народнага ткацтва - закладной, бранай, выбарнай, ажурнай, пераборнай, тканнем на рознай колькасці нітоў, падвойнай;

  • асваенне канкрэтных прыёмаў ткацтва і г. д.

Асаблівая ўвага ў рабоце клуба надаецца знаёмству з мясцовымі ткацкімі традыцыямі (неглюбская, казацка-балсунская і інш.). Пры вывучэнні кожнай тэмы за аснову бярэцца мясцовы аўтэнтычны матэрыял, які ў вялікай колькасці размешчаны ў экспазіцыях і фондах музея.

Самае галоўнае, што спасцігнуць таямніцы ткацкага майстэрства можа кожны ў каго знойдзецца жаданне і час, каб завітаць у філіял Веткаўскага музея.


Дырэкцыя

Загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі - Цалка Пятро Міхайлавіч

Цалка Пятро Міхайлавіч - загадчык філіяла

Тэлефоны8 (0232) 75-88-87 (адміністрацыя), +375 29 335-06-00 (мабільны)

Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Час працы і кошты

Час працы філіяла: аўторак-нядзеля (10:00 - 18:00)

Уваходныя квіткі:
 
Навучэнцы і пенсіянеры
0 р. 70 к.
Астатнія катэгорыі наведвальнікаў
1 р. 50 к.
 
 
Экскурсійнае абслугоўванне:
 
Навучэнцы і пенсіянеры
2 р. 50 к.
Астатнія катэгорыя наведвальнікаў
5 р. 00 к.
 
 
Дадатковыя паслугі:
 
Лекцыя
6 р. 00 к.
Відэаздымка
1 р. 00 к.
Арэнда традыцыйнага касцюма (1 суткі)
10 р. 00 к.

Наведванне для інвалідаў, ветэранаў ВАВ, вайскоўцаў тэрміновай службы, дзяцей-сірот - бясплатнае


Каса і запіс на экскурсію

Адрас філіяла: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., г. Гомель, Плошча Леніна, 4

Паштовы індэкс філіяла: 246050

Тэлефоны філіяла: 8 (0232) 75-88-86 (каса і запіс экскурсій), 8 (0232) 75-88-87 (адміністрацыя)

Email філіялаГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Месца знаходжання

Каардынаты для спадарожнікавых GPS навігатараў:

Каардынаты ў фармаце «DMS» (Градусы, хвіліны і секунды):  ГГ° ХХ' СС"

N (Шырата) 52° 25' 24"

E (Даўгата) 31° 1' 4"

Каардынаты ў фармаце «DDD» (Дзесятковыя градусы): ГГ.ГГГГГГ°

N (Шырата) 52.423568

E (Даўгата) 31.017880

Каардынаты ў фармаце «DMM» (Градусы, хвіліны з дзясятымі долямі): ГГ° ММ.МММ'

N (Шырата) 52° 25.4141'

E (Даўгата) 31° 1.0728'



Паглядзіце нашу фотагалерэю