Анонсы выстаў

  • Выстава "Мая выцінанка"

    Папяровыя выцінанкі вельмі ўдала паядналіся з "мастацтвам" выцінання на традыцыйных ручніках.

    Даведацца больш

    Выстава "Радуйся, Заре Умнаго Солнца!" 

    Стараабрадцы свае малітвы і просьбы звярталі да Бога праз Багародзіцу.
  • Выстава   "Вы и нас, трудившихся, не забывайте..."

    Тут можна адчуць подых часу.

    Даведацца больш

    Выстава "Жывое рамяство"

    Пастаянная экспазіцыя філіяла, цэнтр вывучэння сапраўднай аутэнтычнай культуры.

    Даведацца больш

Археалагічныя калекцыі музея невялікія, хоць у апошнія гады актыўна папаўняюцца. Іх асаблівасць - вывучэнне і прадстаўленне па профілі даследаванняў: вытокі рэгіянальнай мастацкай культуры і семантыка арнаменту. Унікальная калекцыя касцяных і рагавых вырабаў, мяркуецца, эпохі мезаліту. На некаторых прыладах - першыя для нашых зямель узоры арнаменту. Да эпохі бронзы адносіцца частка каменных прылад і керамікі (урочышча Стрэліца Веткаўскага раёна).

Гісторыя славян прадстаўлена калекцыяй керамікі, прылад, упрыгожванняў радзімічаў з курганнага магільніку і свяцілішча Каменная Гара (в. Чамярня Веткаўскага раёна). Гісторыя горада Веткі XVII - XVIII стагоддзяў удакладняецца знаходкамі падчас правядзення будаўнічых работ на тэрыторыі горада.