Анонсы выстаў

  • Выстава "Мая выцінанка"

    Папяровыя выцінанкі вельмі ўдала паядналіся з "мастацтвам" выцінання на традыцыйных ручніках.

    Даведацца больш

    Выстава "Радуйся, Заре Умнаго Солнца!" 

    Стараабрадцы свае малітвы і просьбы звярталі да Бога праз Багародзіцу.
  • Выстава   "Вы и нас, трудившихся, не забывайте..."

    Тут можна адчуць подых часу.

    Даведацца больш

    Выстава "Жывое рамяство"

    Пастаянная экспазіцыя філіяла, цэнтр вывучэння сапраўднай аутэнтычнай культуры.

    Даведацца больш

ЧайнаяСамо з'яўленне гарбаты авеяна легендамі. Часцей за ўсё спасылаюцца на тую, згодна з якой першымі сталі ўжываць настой лісця пастухі на поўдні Кітая, звярнуўшы ўвагу на жывёл, якiя скубуць лісточкі з кустоў і становяцца больш бадзёрымі. Гісторыя гарбаты выносіць нас у Кітай, дзе ўжо ў 2700 г. да нашай эры ў адным кітайскім рукапісу згадваецца пра гарбату. Па адной з легенд ў 1737 г. да нашай эры кітайскі імператар кіпяціў ваду ў сваім садзе. У закіпеўшую ваду ад парываў ветру з куста зляцела некалькі лісточкаў. Ён паспрабаваў ваду і прыйшоў у захапленне ад прыемнага смаку і далікатнага паху. Так была адкрыта гарбата.

Сёння гарбата стала адным з самых папулярных напояў у свеце. У Еўропу першыя звесткі пра гарбату праніклі ў 1584 г. Яго распаўсюджванню спрыялі паслы. Першапачаткова, у XVI ​​ст. гарбата з'явілася ў Партугаліі, затым у XVII ст. ў Галандыі і Англіі. У гэтым жа стагоддзі чай з'явіўся і ў Маскве.

Назва "чай" пайшла ад кітайскага слова "ча", што значыць малады лісток (з чайнага куста зрываюць толькі почку і два самых верхніх ліста).

Менавіта ў Расіі чай стаў самым распаўсюджаным напоем. Дзюма-бацька, аўтар кулінарнага слоўніка, пісаў: "Лепшы чай п'юць у Санкт-Пецярбургу і ў цэлым па ўсёй Расеі". А асновай чаявання ў Расіі заўсёды быў самавар, які стаў такім жа сімвалам Расіі, як балалайка, матрошка і аўтамат Калашнікава. Першыя звесткі пра самавары (дакументальна зафіксаваныя) з'явіліся ў 1778 г. Самавар быў для рускага чалавека не проста вадагрэйнай пасудзінай, а сімвалам сямейнага ачага, утульнасці, сяброўскіх зносін. Наяўнасць у доме самавара сведчыла аб матэрыяльным дастатку (самавары прадаваліся на вагу і каштавалі: з латуні - 64 рублі за пуд, з чырвонай медзі - 90 рублёў за пуд). За самаварам вырашаліся сур’ёзныя дзелавыя пытанні, без самавара не абыходзіліся ў самых гарачых творчых і палітычных дыскусіях. Самавар быў неабходны і ў доме сталічнага пецярбургскага арыстакрата, і ў карчме, і ў чайнай, куды маглі заходзіць і небагатыя людзі.

У экспазіцыі прадстаўлены самавары з фондаў Веткаўскага музея, і з прыватнай калекцыі В.Р. Шолахава, а таксама іншыя прадметы, спадарожныя цырымоніі чаявання - парцалянавыя, шкляныя і бляшаныя банкі для захоўвання гарбаты, стравы, талеркі і кубкі (з фондаў Гомельскага абласнога музея і прыватнай калекцыі В.Р. Шолахава) і нават шаўковыя шалі (з фондаў Гомельскага абласнога музея), якія ўпрыгожвалі плечы дам, - без сумневу іх можна назваць атрыбутамі цырымоніі рускага чаявання. У тарцы залы размяшчаецца "тракцір", які не на шмат адрозніваецца ад тракціра, занатаванага рускім мастаком Б.М. Кустодзіевым - такі ж самавар, такі ж абраз, такія ж гадзінікі, посуд і інш.