Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Чаканныя аклады на іконы і кнігі

Унікальны збор чаканных акладаў на кнігі і іконы, творы мясцовых «златакавалёў» XVIII — п. XX ст. (серабро і медныя сплавы, серабрэнне і залачэнне, чарненне; чаканка, «аброн», прасечка, гравіроўка). Іх стылістычныя, іканаграфічныя, тэхналагічныя асаблівасці прадстаўляюць сувязь мыслення майстроў-чаканшчыкаў з мясцовай Веткаўскай школай іканапісу. Так, для мясцовага стылю чаканкі характэрны рэалізм і вытанчанае майстэрства ў перадачы дэталяў, узнаўленне «цэлага свету». Павышаная выпукласць рэльефа суадносіцца з аб’ёмнасцю фігур, якая ўсё больш мела месца ў іканапісе.Блізкія працэсы спазнаюць архітэктурныя пабудовы, прычым сумаштабнасць «палатнага пісьма» ікон, прасторавыя эфекты знаходзяць у чаканцы адмысловыя спосабы перадачы прасторы. Адзінства пошукаў выяўляюць пейзажныя матывы іканапісу і майстэрства златакавалёў са спалучэннем рэалістычных і фантастычных матываў.

Багацце арнаменту імкнецца да арганічнага злучэння матываў розных стагоддзяў, якія сплятаюцца на аснове жывога рытму расліннага парастка.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.